З 15 сакавіка па 16 красавіка на Ляхавіччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану, азеляненні і навядзенні парадку ў населеных пунктах

У вясну – з чыстага ліста, з двара, вуліцы – так можна назваць клопаты гаспадароў па навядзенні парадку вакол сваіх сядзіб пасля зімняга сезона. Кожны стараецца зрабіць тэрыторыю чыстай і ўтульнай, каб было прывабна і прыгожа. Так павялося здаўна. І гэта правільна, калі разам з дарослымі шчыруюць дзеці.

Разам мы зробім Ляхавіччыну яшчэ больш прыгожай і ўтульнай. З 15 сакавіка па 16 красавіка на Ляхавіччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану, азеляненні і навядзенні парадку ў населеных пунктах.

Навучэнцы Начаўскай СШ Павел Гелемент і Віктар Судакоў (на здымку) дапамагалі дарослым прыладжваць шпакоўні на дрэвах. Драўляныя домікі падчас акцыі «Падтрымаем птушак» зрабілі школьнікі раёна, і большая частка «кватэр» прапісалася ў наваколлях аграгарадка.
А сёння ляхавічане садзяць дрэвы – традыцыя, якая асабліва важка гучыць у Год  народнага адзінства.