З хлебам! Агульны каравай ляхавіцкіх аграрыяў сёлета важкі, як ніколі раней

Ну вось і засталося гісторыяй жніво-2025. Агульны каравай ляхавіцкіх аграрыяў сёлета важкі, як ніколі раней, – намалочана 70 787 тон збожжа. Ураджайнасць – лепшая на Брэстчыне –53,3 цэнтнера з гектара! За рэкорднымі лічбамі –напружаная праца аграрыяў – кожнага на сваім працоўным месцы – ад механізатара да кіраўніка.

І вось яны, пераможцы раённага спаборніцтва на жніве! Свае гаспадаркі і іх важкі намалот у выглядзе прыгожага каравая прадстаўляюць намеснік дырэктара ЗАТ «Белпрампрыбор» Андрэй Вараб’ёў, дырэктар ААТ «Нача» Сяргей  Шушпаннікаў, дырэктар ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш.