Трагедыю лягчэй не дапусціць

Усё яшчэ на слыху трагедыя, якая адбылася ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Баранавіцкага раёна, калі загінуў непаўналетні хлопчык. За 2024 і 2025 гады ў Брэсцкай вобласці па прычынах, звязаных з падзеннем у тэхнічныя калодзежы і патапленнем у тэхнічных вадаёмах на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў, загінулі шэсць чалавек, трое з якіх – дзеці

Даводзіцца канстатаваць , што  такога кшталту выпадкі, на шчасце без трагічнага фіналу, зарэгістраваны і ў Ляхавіцкім раёне.

Напрыканцы снежня 2023 года на тэрыторыі жывёлагадоўчай фермы ў Галавачах у каналізацыйны калодзеж праваліўся грамадзянін 1992 года нараджэння. Праўда, выбраўся ён самастойна, потым быў дастаўлены брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў Ляхавіцкую райбальніцу з дыягназамі «абмаражэнне пальцаў абодвух ног І ступені» і «алкагольнае ап’яненне». З мэтай недапушчэння такіх сітуацый, папярэджання няшчасных выпадкаў, звязаныхз падзеннем з вышыні, у адкрытыя тэхнічныя калодзежы, пры несанкцыянаваным знаходжанні на вытворчых пляцоўках і тэрыторыях суб’ектаў гаспадарання, супрацоўнікі РАНС і іншых службаў на пачатку жніўня правялі шэраг рэйдавых мерапрыемстваў у гаспадарках раёна.

Першачарговая ўвага звярталася на тэхнічны стан і цэласнасць агароджы, утрыманне ў зачыненым стане будынкаў, наяўнасць накрывак тэхнічных калодзежаў. Таксама ў полі зроку – функцыянаванне кругласутачнай вартавой аховы аб’ектаў, выкананне графіка нясенняслужбы, знаходжанне старонніх асоб, асабліва дзяцей, на тэрыторыі. Адзначу, што практычна паўсюдна маюць месца праблемныя моманты адносна абмежавання доступу да аб’ектаў, якія ўяўляюць патэнцыяльную небяспеку. Сярод найбольш распаўсюджаных наступныя: тэхнічныя калодзежы закрытыя тонка-сценнымі металічнымі лістамі або струхнелымі драўлянымі шчытамі, адсутнічаюць рашоткі над памыйнымі ямамі, не абмежаваны доступ у тэхнічныя збудаванні – каналізацыйна-помпавыя станцыі. Сельгаспрадпрыемствам быў дадзены тэрмін, каб выправіць сітуацыю. Належную работу па абмежаванні доступу на тэрыторыю, а таксама да аб’ектаў, што ўяўляюць па-тэнцыяльную небяспеку, закрыццю калодзежаў правялі толькі ў СВК «Ляхавіцкі». Пры абследаванні ў гэтай гаспадарцы не выяўлена адкрытых калодзежаў і калодзежаў з праламанымі ці гнілымі шчытамі. Значны ўчастак работвыканалі ААТ «Нача», «Жарабковічы», «Шлях новы». А вось што тычыцца ЗАТ «Белпрампрыбор» і СУП «Ліпнянка», то 13 жніўня на тэрыторыі гэтых сельгаспрадпрыемстваў выяўлены незакрытыя калодзежы, а некаторыя былі з а к р ы т ы  струхнелымі шчытамі.

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў не зарэгістравана выпадкаў адсутнасці вартаўнікоў на працоўным месцы. Але ўваход на тэрыторыю сельгаспрадпрыемстваў у большасці выпадкаў абмежаваны фармальна, вароты не з’яўляюцца перашкодай для праходжання на тэрыторыю. Дарэчы, часам функцыю вартаўнікоў выконваюць жывёлаводы, занятыя доглядам жывёлы. Акрамя таго, былі абследаваны ўсе 16 пажарных вадаёмаў, якія знаходзяццана ўліку ў РАНС. Шэраг заўваг атрымалі, у тым ліку і па прычыне адсутнасці накрывак калодзежаў, вадаёмы ў Зубелевічах (ААТ «Шляхн о в ы » ) , Перахрэсці (ААТ «Нача»), Мядзведзічах (СВК «Ляхавіцкі»). Акрамя таго, абследаваны і сажалкі-выпарнікі. Устаноўлена, што на тых аб’ектах, якія нядаўна пабудаваны, сажалкі агароджаны. А вось на аб’ектах, што эксплуатуюцца даўно, агароджы адсутнічаюць, а самі сажалкі зараслі расліннасцю. Усе аб’екты будуць тры-мацца пад кантролем, а кіраўніцтву гаспадарак неабходна ўзмацніць кантроль за пытаннямі бяспекі.

Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.