Амур пасяліўся на Ляхавіччыне. На мінулым тыдні была зарыблена сажалка ў 400 метрах на поўнач ад горада
І не, размова пойдзе не пра бога кахання са старажытнарымскай міфалогіі. Аднак навіна парадуе аматараў рыбнай лоўлі.
На мінулым тыдні была зарыблена сажалка, што знаходзіцца ў 400 метрах на поўнач ад горада Ляхавічы (яе арандуе індывідуальны прадпрымальнік).
У ваду выпушчана 150 штук двухгодак белага амура і 300 штук карпаў вагой да 400 грамаў. Увесь працэс кантралявалі прадстаўнікі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Як паведаміла начальнік прыродаахоўнай службы Іна Траяноўская, назіраць за вадаёмам і рэгуляваць рыбную лоўлю пасля зарыблення будзе арандатар сажалкі.
Ірына КУЗЬМІЧ.

