На старце ляхавіцкія «Аптымісты»

Як яшчэ можна назваць людзей пажылога ўзросту, якія не лічаць свае гады, вядуць актыўны, здаровы лад жыцця? Аптымісты! Таму, калі ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост», што дзейнічае пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, збіраліся на міжраённыя спаборніцтвы, сваю каманду так і назвалі — «Аптымісты». Пётр Бабко, Мікалай Міхаленя, Надзея Нячай, Галіна Багушэвіч, Валянціна Паўлоўская, Ірэна Касьянік, Ніна Палівода выбралі сваім капітанам ініцыятыўнага, дзелавога і прадпрымальнага Барыса Макарэвіча. У такім складзе, а яшчэ з групай падтрымкі і з прадстаўнікамі ТЦСАН адправіліся ў вёску Казлякевічы Баранавіцкага раёна на сустрэчу з камандамі Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага раёнаў. Месцам правядзення спартыўнага свята «Крок да даўгалецця» гэтая вёска выбрана не выпадкова: тут пабудавана лыжа-ролерная траса, навокал прыгожыя краявіды.
Усё было арганізавана найлепшым чынам: урачыстае пастраенне каманд, прывітанне арганізатараў свята, прэзентацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў, удзельнікі мастацкай самадзейнасці прадэманстравалі свой талент і падтрымлівалі ва ўсіх добры настрой.
У спартыўна-конкурснай праграме былі задзейнічаны ўсе члены каманд, якія па чарзе стараліся закінуць баскетбольны мяч у кальцо, хто самы трапны, паказалі спаборніцтвы па дартсе. Захапляла гульня з абручамі, апладысментамі падтрымлівалі каманду, якая найбольш выбіла кегляў…
Нашы «Аптымісты» занялі другое месца. Прызы, якія атрымалі ўдзельнікі спартыўна-конкурснай праграмы, застануцца на памяць, а добры настрой, які яшчэ больш прыбавіў аптымізму, падштурхне «Залаты ўзрост» да ўдзелу ў новых цікавых справах.
Галіна ПІШЧ,
дырэктар ТЦСАН.

One thought on “На старце ляхавіцкія «Аптымісты»

  • 17/07/2013 в 20:25
    Permalink

    «Оптимисты-молодцы» Среди них моя подружка- Валентина Павловская. Нашей дружбе более 40 лет. Валентина Алексеевна хорошая жена, отличная мама, заботливая бабушка, уважаемый человек в городе, неустанная труженица-пчелка…. покой ей только сниться. Она в движении ежеминутно.Всю доброту дарит людям,стараеться всем помочь. Желаю «Оптимистам «новых вершин.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *