Імунітэт з дастаўкай па адрасе. У Ляхавіцкім раёне прашчапіўся ад каранавіруса 9561 чалавек

Пра тое, як важна абараніцца ад Covid-19 з дапамогай прышчэпкі, сказана нямала. А сёння – яшчэ раз пра тое, што важнае можна зрабіць зручна для сябе.

Магчымасць вакцынавацца ад кавіда ёсць не толькі
ў паліклініцы. Штодзень па гарадскіх і вясковых адрасах накіроўваюцца тры выязныя прышчэпачныя брыгады, яшчэ адна працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых грамадзян –  у зручным месцы ў цэнтры горада. Пра сваё жаданне прышчапіцца ад каранавіруса землякі могуць паведаміць участковаму ўрачу,  у рэгістратуру або па нумары кол-цэнтра. І медыкі завітаюць да вас дадому. Як расказалі ў паліклініцы, у арсенале выязных прышчэпачных брыгад не толькі антыкавідная вакцына расійскай і кітайскай вытворчасці,  але і прышчэпка
супраць грыпу.