У сувязі з пад’ёмам захворвання каранавіруснай інфекцыяй змяняецца рэжым работы Ляхавіцкай паліклінікі

У сувязі з пад’ёмам захворвання каранавіруснай інфекцыяй змяняецца рэжым работы Ляхавіцкай паліклінікі.
З панядзелка па пятніцу паліклініка працуе з 8 да 20 гадзін, у суботу і нядзелю – з 9 да 15 гадзін прыём вядуць урач агульнай практыкі і педыятр. Таксама ў суботу і нядзелю да пацыентаў, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, выязджае кавідная брыгада медыкаў.
Як і ў папярэднія хвалі, на базе паліклінікі дзейнічае кол-цэнтр, куды на нумарах 2-10-37, 6-39-03 і 8029-118-21-13, можна патэлефанаваць па розных пытаннях, звязаных з каранавірусам.
Пакуль спынена работа перасоўнага прышчэпачнага пункта, які дзейнічаў на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўросту. Вакцынавацца супраць каранавіруса можна ў паліклініцы, прыёмным пакоі райбальніцы, фельчарска-акушэрскіх пунктах, урачэбных амбулаторыях.