Чысціня там, дзе берагуць радзіму. У Ляхавіцкім раёне пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні і забеспячэнні належнага санітарнага стану

З 21 сакавіка па 22 красавіка ў Ляхавіцкім раёне пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні і забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.

Рашэнне па правядзенні месячніка прыняў райвыканкам, створана раённая рабочая група па яго падрыхтоўцы і правядзенні.
На працягу месяца неабходна добраўпарадкаваць тэрыторыю райцэнтра, у тым ліку дваровыя тэрыторыі шматкватэрных жылых дамоў, прыдамавых тэрыторый індывідуальных домаўладанняў у гарадской і сельскай мясцовасці.
У Год гістарычнай памяці, як і заўжды, асаблівая ўвага – навядзенню парадку каля помнікаў воінскай славы, на мемарыяльных комплексах, воінскіх пахаваннях.
Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ляхавіцкага райвыканкама.