Дзень, калі зямля не спынілася

Фото https://pixabay.com

У сакавіку 1918 года беларускія землі ўсё яшчэ знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Але амаль паўсюдна ў гарадах праходзілі мітынгі супраць замежнага прыгнёту. І тады (інакш як здрадніцтвам супраць свайго народа такія дзеянні не назавеш) пэўная частка, колішняй “беларускай інтэлігенцыі”, якая не бачыла нічога дрэннага ў акупацыі кайзераўскай Германіі, аб’яднаўшыся разам з групай царскіх афіцэраў, якія ўцяклі ад рэвалюцыі, стварылі 25 сакавіка 1918 года так званую Беларускую народную рэспубліку. Гербам выбралі “Пагоню”, а сцягам – бела-чырвона-белае палотнішча. Такім чынам яны імкнуліся паставіць на законныя рэйкі замежную акупацыю. Нямецкія акупацыйныя ўлады не мелі нічога супраць стварэння БНР, тым больш, як гаворыцца на сучаснай мове, існавала яна толькі віртуальна, дакладней, на паперы. Потым пра БНР ніхто не ўспамінаў яшчэ на працягу двух з паловай дзясяцігоддзяў. Дарэчы, у 1925 годзе ў Берліне ўрад БНР заявіў аб самароспуску…
Зноў гэта “папяровая” краіна нагадала пра сябе, калі фашысцкі акупацыйны рэжым усталяваўся на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І замест таго, каб, як і ўвесь народ, змагацца з фашыстамі, калабарацыяністы арганізавалі святкаванне дня нараджэння БНР. І гэта ў той час, калі тысячы мірных людзей – старых, дзяцей, жанчын гінулі ад рук карнікаў, калі, не шкадуючы сіл і жыцця, сапраўдныя патрыёты са зброяй у руках сталі разам супраць ненавіснага ворага. Хіба гэта не здрадніцтва перад сваім народам, перад сваёй Радзімай, перад будучымі пакаленнямі?
Распад СССР і абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі патрабавалі і з’яўлення дзяржаўнай сімволікі. У 1991 годзе тагачасныя парламентарыі вырашылі, што менавіта бела-чырвона-белы сцяг можа стаць увасабленнем нашай незалежнасці. Праўда, пратрымалася гэтая сімволіка нядоўга. Супраць флага, пад якім у Вялікую Айчынную ўслаўлялі фашызм, паднялася хваля грамадскага абурэння: ветэраны, патрыёты, проста нераўнадушныя людзі, што называецца, білі ў званы, звярталіся ў самыя высокія інстанцыі… Пасля абрання Прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі голас народа быў нарэшце пачуты. На ініцыяваным маладым Кіраўніком беларускай дзяржавы рэспубліканскім рэферэндуме ў маі 1995 года беларусы абсалютнай большасцю галасоў адмовіліся ад БЧБ-сцяга і “Пагоні”.
Спробу скінуць пыл гістарычнага забыцця з непрынятых народам сімвалаў неаднойчы рабілі так званыя апазіцыянеры. Нават свята прыдумалі – Дзень волі, што вырашылі адзначаць 25 сакавіка хаджэннем з БЧБ-сімволікай па вуліцах вялікіх, а часам і малых гарадоў… Што хацелі сказаць і даказаць, цяжка было зразумець нават многім з тых, хто хадзіў у няшчыльных калонах пад бела-чырвона-белымі сцягамі…
Летась некаторыя асабліва “свядомыя” прыдумалі сабе, што 25 сакавіка 2021 года стане адлікам пачатку чарговай, па іх меркаванні, фінальнай хвалі пратэстаў супраць дзеючай улады, і апазіцыя пераможа. Беларусы планы бэчэбэшнікаў зноў не ацанілі, не раздзялілі і чарговы раз не паддаліся правакацыям. І сёння прадаўжаюць будаваць мірнае жыццё, разам прынялі дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю краіны – яшчэ адзін рэальны крок да квітнеючай Беларусі.
Галіна Канько.