Прысвячэнне роднай прыродзе. У Ляхавіцкім аграрным каледжы тыдзень роднай прыроды правялі не ў закрытых аўдыторыях

У Ляхавіцкім аграрным каледжы тыдзень роднай прыроды правялі не ў закрытых аўдыторыях, а на свежым паветры і прысвяцілі яго навядзенню парадку на зямлі.

На маршруце нераўнадушных навучэнцаў і педагогаў – крыніца ў вёсцы Смаленікі. Шэфства над ёй каляджане ўзялі яшчэ два гады назад і тады з супрацоўнікамі лясгаса разам папрацавалі там на славу. Сёлета, па традыцыі, зноў заняліся добраўпарадкаваннем крыніцы: ачысцілі сцежку да яе, прыбралі смецце і г. д.
Актывісты і валанцёры шчыравалі на тэрыторыі зоны адпачынку на рацэ Ведзьме. Наводзяць марафет і вакол каледжа, дзе, у тым ліку, высаджваюць кветкі. З запалам узяліся за стварэнне тэрыторыі ад-
пачынку. Там з’явіцца арка, а пасля ўсіх работ загучыць музыка – каляджане плануюць праводзіць там канцэрты на адкрытым паветры.
– У тыдні роднай прыроды былі задзейнічаны ўсе навучэнцы каледжа.
І ўсе працавалі добрасумленна і з настроем. Такія практычныя ўрокі вучаць нашых юнакоў і дзяўчат быць гаспадарамі на сваёй зямлі і цаніць працу іншых, – падкрэслівае намеснік дырэктара каледжа Таццяна Траццяк.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.