Чарніцы запрашаюць у тур. Ляхавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб арганізоўвае ягадныя паездкі

Два гады запар Ляхавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб арганізоўвае цікавыя ягадныя паездкі за карыснымі журавінамі. І з кожным разам жадаючых арганізавана збіраць дары прыроды становіцца ўсё больш.

Гэта і сапраўды зручна – за невялікую плату калектыўна на транспарце ФСК, з гідам-правадніком, які пакажа найбольш ураджайныя ягадныя месцы, адправіцца да месца збору журавін.
А сёлета ФСК вырашыў разнастаіць ягадную прапанову – з 11 ліпеня арганізоўвае ў «Свяціцкую пушчу» туры за чарніцамі і буякамі. Каб запісацца ў такое падарожжа, патэлефануйце 2-14-63, 6-05-58.
Акрамя таго, што кожны ўдзельнік ягаднага тура можа ўдосталь паласавацца лясной смакатой і папоўніць хатнюю скарбонку вітаміннымі запасамі, усіх чакаюць непаўторныя запамінальныя сустрэчы з прыгожымі краявідамі Ляхавіччыны.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.