Дыхаць чыстым паветрам


Тытунь – лісце кустарнікавых раслін. Самы распаўсюджаны, папулярны і даступны наркотык у свеце, які мае ў сваім саставе адзін з самых ядавітых раслінных алкалоідаў – нікацін. Розныя сарты тытуню ўтрымліваюць ад 0,3 да 7 працэнтаў нікаціну, які выпрацоўваецца ў каранях расліны і адтуль паступае ў іншыя яго часткі, у тым ліку і ў лісце.
Да 1918 года курэнне цыгарэт перавысіла ўсе іншыя формы ўжывання тытуню, уключаючы і жавальны тытунь. Зараз тытунекурэнне займае першае месца сярод залежнасцяў ад усемагчымых рэчываў, у прыватнасці, і ад наркатычных.
Большасці курыльшчыкаў на самай справе курыць не падабаецца. У іх жыцці бываюць моманты, калі імі авалодвае ілюзія, нібы цыгарэта прыносіць задавальненне, але некаторыя ад падобных ілюзій не пакутуюць. Сустракаюцца нават такія, каго адварочвае ад смаку і паху цыгарэт, але і яны лічаць, што цыгарэты дапамагаюць расслабіцца, прыдаюць ім смеласць і ўпэўненасць. Большасць курцоў не можа ўявіць радасці ў жыцці без цыгарэты.
Калі вы лічыце, што курэнне – гэта проста прывычка, спытайце ў сябе, чаму ад іншых прывычак, якія прыносяць часам куды большае задавальненне, можна пазбавіцца, – і чаму гэтую паскудную на смак і фінансава затратную, якая прыносіць заўчасную і падчас пакутлівую смерць, пакінуць настолькі цяжка?
Любы чалавек можа не толькі перастаць курыць, але на ўласным вопыце зрабіць выснову, што гэта зрабіць лёгка. Перашка-джае развітацца з цыгарэтай толькі страх, што жыццё без яе не прынясе столькі задавальнення і пачуцця пазбаўлення. Але гэта не так. Жыццё без цыгарэты прыносіць бясконца большае задавальненне, прычым у вельмі розных аспектах: здароўе, бадзёрасць і грошы – далёка не ўсе перавагі.
Просты спосаб кінуць курыць такі: забыць усе прычыны, па якіх… хочацца кінуць курыць, і шчыра адказаць сабе на наступныя пытанні:
Што мне даюць цыгарэты?
Ці падабаюцца яны мне на самай справе?
Ці варта аддаваць вялікія грошы на такую атруту?
І вось адкрываецца ісціна: яны не даюць вам абсалютна нічога! Ні ў тым сэнсе, што выдаткі ад курэння вышэй пераваг (гэта вядома любому курыльшчыку), а ў тым сэнсе, што ў курэння наогул няма пераваг. Многім аматарам падыміць неабходна апраўдваць сваю патрэбнасць курыць. Пакіньце гэтыя ілюзіі і вы зразумееце, што ў жыцці і без цыгарэт ёсць цудоўныя рэальныя магчымасці.
Вольга МОНАК, намеснік галоўнага ўрача УАЗ ”БАПБ “Крывошын”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *