Праблемы акрэслены, задачы пастаўлены. Якія тэмы сталі асноўнымі падчас работы калегіі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ляхавіцкага райвыканкама

Асноўныя тэзісы работы калегіі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ляхавіцкага райвыканкама:

📌 Пракуратурай Ляхавіцкага раёна праведзены наглядна-аналітычныя мерапрыемствы па пытанні выканання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу Ляхавіччыны патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі ад 4.03.2019 г. № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

📌 Літаральна ў кожным сельгаспрадпрыемстве ёсць праблемныя моманты ў плане ўцягнення ў гаспадарчы абарот пустуючых памяшканняў. У прыватнасці, па словах начальніка райсельгасхарчу, не паўсюдна прымаюцца меры па зносе неэксплуатуемых будынкаў, пераносяцца тэрміны ці ўвогуле не праводзяцца аўкцыёны па продажы такіх пабудоў, несвоечасова ўключаюцца ў севазварот вызваленыя тэрыторыі.

📌 Падчас жніва розныя службы праводзяць рэйды, маніторынгі, праверкі і іншыя мерапрыемствы, асноўная мэта якіх – захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выкананне правілаў бяспекі у сельгаспрадпрыемствах раёна. На кантролі і пытанні дысцыпліны. Як адзначыў Васілій Пыжык, і ў нашым раёне фіксуюцца рознага кшталту парушэнні ў гэтых накірунках.


📌 Падрабязна чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Праблемы акрэслены, задачы пастаўлены» ад 24 жніўня 2022 г.