У краіне задворскага дзяцінства. Задворскі дзіцячы сад Ляхавіцкага раёна адзначае сваё 50-годдзе. З чаго пачалася гісторыя?

З чаго пачалася гісторыя дашкольнай установы? З Ляхавіцкага льнозавода. 31 жніўня 1971 года ў Задвор’і запрацаваў цэх сухой эксплуатацыі льнотрасты. Сюды ехалі маладыя працаўнікі з сем’ямі і малымі дзецьмі. Кіраўнік завода Станіслаў Клімаў прыняў рашэнне аб будаўніцтве дзіцячага сада. Сказанае ад зробленага аддзялілі менш чым паўтара года. Новы сад, які з’явіўся на адукацыйнай карце Ляхавіччыны, узначаліла Алена Раманоўская. Калектыў падабраўся творчы і энергічны. Першыя выхавальнікі – Тамара Сарока, Ірына Юрлевіч, медсястра – Валянціна Малышка. Тады назбіралася больш за чатыры дзясяткі дзяцей, для якіх гатавала смачныя і карысныя стравы – як дома і лепш – повар Ала Кільян.
Адчувалі сябе адной дружнай працоўнай сям’ёй, якая старалася добраўпарадкаваць і памяшканне дашкольнай установы, і тэрыторыю зрабіць прыгожай. У свой час гульнёвай і навучальнай дзейнасцю з хлопчыкамі і дзяўчынкамі займаліся Ларыса Бобер, Алена Гардзейчык, Святлана Станіславовіч, Людміла Коўзік. Доўгі час памочнікам выхавальніка была Алена Сяргей, якую змяніла яе дачка Марына. Яна, дарэчы, хадзіла ў гэты ж
сад.
Адметна, што многія з выхавальнікаў Задворскага дзіцячага сада пасля ўзначалілі дашкольныя ўстановы раёна. Сённяшні кіраўнік сада Алена Герус таксама 30 гадоў назад пачынала тут выхавальнікам…

Працяг чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «У краіне задворскага дзяцінства» ад 3 верасня 2022 г.