За дзень да навучальнага года. У мінулы аўторак вялікі раённы педагагічны савет сабраў у ГДК прадстаўнікоў усіх устаноў адукацыі Ляхавіччыны

У фае ГДК, як заўсёды падчас жнівеньскай канферэнцыі, было цікава, крэатыўна. Выставы дасягненняў, своеасаблівыя педагагічныя справаздачы – адзнака настаўнікам за мінулы навучальны год.

Пра патрыятызм, прафарыентацыю і не толькі

Канструктыўную размову з калегамі на тэму «Адзінства, грамадзянскасць, патрыя-тызм – ключавы рэсурс развіцця адукацыі Ляхавіччыны» пачала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.
– Сучасныя эканамічныя і сацыяльныя змяненні ставяць новыя задачы. Беларускаму грамадству патрабуюцца дынамічныя, мабільныя, канструктыўныя асобы з пачуццём адказнасці за ўласны лёс і за будучыню сваёй краіны.Таму і спатрэбілася абнаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Гэта закранае розныя аспекты – абнаўленне зместу і тэхналогій адукацыі, развіццё кадравага патэнцыялу, мадэрнізацыя матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, аптымізацыя і эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў. Таму актыўна працуем над павышэннем якасці адукацыі і выкананнем адной з важнейшых задач – выхаванне грамадзяніна і патрыёта, – адзначыла Святлана Якубоўская.
Нарматыў забяспечанасці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту месцамі ў дзіцячых садках раёна выконваецца на 104 працэнты.
75 працэнтаў маленькіх землякоў наведваюць дашкольныя ўстановы. Станоўчым момантам дакладчык назвала і той факт, што ў дзіцячых садках зніжаецца колькасць дзён, прапушчаных дзіцём па прычыне хваробы, з году ў год раённы паказчык ніжэйшы за абласны. Важны накірунак работы дашкольных устаноў – выхаваўчы.
У сям’і дзіця выхоўваецца на асабістым прык-ладзе бацькоў, у дзіцячых садках – праз гульні і пазнавальную дзейнасць. Маленькія выхаванцы разам з педагогамі ўдзельнічаюць у разнастайных акцыях, конкурсах.

Узнагароды, віншаванні, пажаданні

Прыемных момантаў на канферэнцыі было шмат. Яшчэ перад пачаткам форуму яго ўдзельнікаў з прывітаннямі і прыгожымі паштоўкамі сустракалі юныя ляхавічане. Прывітальны майстар-клас паказалі выхаванцы ЦДАДіМ. Апладысменты, кветкі, гасцінны прыём у вялікую педагагічную сям’ю Ляхавіччыны – усё гэта для маладых настаўнікаў.

Працяг чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «За дзень да навучальнага года» ад 3 верасня 2022 г.