Якая дарога, такі і шлях. Пра стан аўтамабільных дарог у раёне, збудаванняў на іх, ходзе выканання работ па капітальным і бягучым рамонце

На парадку дня чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама значылася у тым ліку і пытанне аб стане аўтамабільных дарог у раёне, збудаванняў на іх, ходзе выканання работ па капітальным і бягучым рамонце.

Часам іх пазіцыянуюць з артэрыямі, параўноўваючы функцыянал апошніх са станам здароўя арганізма ў цэлым. Дарожнае пытанне з’яўляецца таксама дастаткова сацыяльным, пра што могуць сведчыць тэматычныя звароты насельніцтва ў адрас рознага ўзроўню ўладных структур. Як прагучала ў выступленні начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марыны Завадскай, са 185 зваротаў грамадзян, што паступілі ў райвыканкам за восем месяцаў бягучага года, дзясяткі тычыліся тэматыкі добраўпарадкавання населеных пунктаў. У тым ліку – у частцы будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарожна-вулічнай сеткі. Прычым,
у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, колькасць такога роду зваротаў павялічылася.
Па тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць больш за 550 кіламетраў аўтамабільных дарог агульнага карыстання рэспубліканскага і мяс-
цовага значэння. Каля 225 кіламетраў у агульнай колькасці складае працягласць вуліц населеных пунктаў. Абслугоўваннем дарожна-вулічнага фонду раёна ў залежнасці ад статуса аб’екта займаюцца КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», філіял КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ № 200, філіялы РУП «Брэстаўтадар»
ДЭУ-24 і ДЭУ-23.
За ўтрыманне і рамонт дарог рэспубліканскага значэння фінансава адказвае РУП «Брэстаўтадар», вытворча – яго філіялы
ў асобе 23-га і 24-га дарожна-эксплуатацыйных участкаў. У расходы на
ўтрыманне і рамонт сельскай вулічна-дарожнай сеткі Ляхавіччыны райбюджэт не ўкладваецца, усё ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. І, як было адзна-чана, сродкаў гэтых па мінімуму, што вызначае і выкананне раўназначных аб’ёмаў дарожных работ.
У ходзе нарады была прыведзена «дарожная карта» тэрыторыі ўсіх сельсаветаў раёна. І ў вялікай колькасці населеных пунктаў, якія размешчаны на тэрыторыі кожнага з іх, ёсць што «ямачна адрамантаваць», падсыпаць, выраўняць і выканаць іншыя на карысць добрых дарог работы.
– Нягледзячы на неаднара-зовыя даручэнні райвыканкама, пытанне неналежнага ўтрымання і абслугоўвання дарог і вуліц як у горадзе, так і раёне застаецца актуальным і патрабуе пільнай увагі, у першую чаргу, з боку кіраўнікоў арганізацый, што іх абслугоў-
ваюць, – Ляхавіцкага ЖКГ і ДРБУ № 200, – адзначыла
дакладчык.
Напрыклад, да гэтага часу не праведзена аднаўленне асфальтавага пакрыцця па вуліцы Першамайскай у горадзе Ляхавічы –
пры тым, што Ляхавіцкай ЖКГ 1 верасня прадстаўлена інфарма-
цыя аб выкананні адпаведнага пункта пратакола апаратнай
нарады, якая адбылася раней.
Але не толькі дарожнае пакрыццё: увагі патрабуюць і прыдарожныя палосы, ахоўныя насаджэнні ўздоўж аўтамабільных дарог. Аднак і з гэтым пытаннем у Ляхавіцкім раёне не ўсё цудоўна: несвоечасова праводзіцца ачыстка ад валежных, сухастойных і аварыйных дрэў, абрэзка пашкоджаных і сухіх галін, не ажыццяўляецца выдаленне самасейнай драўнінна-хмызняковай расліннасці.
Сустракаюцца моманты засмечанасці прыпыначных пунктаў, неўладкаванасці, а часам і адсутнасці павільёнаў на іх.
У выступленні начальніка аддзела ДАІ РАУС Яўгенія Вайшэвіча найбольш гучала тэма забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху. Чаму, як мінімум, не спрыяюць маючыя месца факты няспраўнасці вулічнага асвятлення, «сляпых» дарожных знакаў, адсутнасці гарызантальнай дарожнай разметкі.

Іван КАВАЛЕНКА.