Праблемы вырашаюцца па факце. На гарачую лінію раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» звярнулася ляхавічанка

На гарачую лінію раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» звярнулася ляхавічанка з просьбай дапамагчы разабрацца з бытавой праблемай. Па словах жанчыны, па адрасе завулак Южакова, 9 у райцэнтры ёсць пэўная праблема з утрыманнем падвальных памяшканняў, якая не першы год прыносіць нязручнасці жыльцам дома.

Бывае, памяшканне падтоплівае, а на момант званка падлога вільготная. Па ўказаным адрасе вы-ехалі супрацоўнікі рэдак-цыі, прадстаўнікі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гас-падаркі, а таксама Ляха-віцкага камунгаса.
Камунальная служба абследавала падвальнае памяшканне. Пакуль вызначыць прычыну таго, на што скардзілася заяўніца, не магчыма. Трубы памяняны на поліэтыленавыя, значыць, варыянт з прарывам каналізацыі, хутчэй, выключаецца.
Старшы майстар участка «Жылфонд» камунгаса Дзяніс Леснік адзначае:
– На момант камісійнага абследавання фактаў пранік-нення вільгаці ці парушэння інжынерных сетак не было выяўлена. З жыльцамі дома мы знайшлі агульную мову, прапанавалі ім паслугі камунгаса. На выпадак аварыйнай сітуацыі заяўніца атрымала нумар тэлефона, па якім трэба аператыўна звярнуцца, каб вырашыць праблему.
Таксама жыхарка райцэнтра звярнулася да галоў-нага спецыяліста аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Наталлі Маслоўскай, каб высветліць запланаваныя тэрміны капі-тальнага рамонту дома.
– Капітальны рамонт дома запланаваны на 2025 год.
Чакаецца рамонт даху, фасадаў, адмосткі, замена інжынерных сетак і абсталявання, аконных і дзвярных блокаў у месцах агульнага карыстання, – адзначыла Наталля Маслоўская.
Гэты адрас узяты на кант-роль камунальнай службай. І наступны раз, калі будзе падтапленне, жыльцам параілі тэрмінова патэлефанаваць у адпаведныя службы. Заўжды можна набраць кароткі нумар 115, гэта адзіная аператыўна-дыспетчарская служба, куды грамадзяне могуць накіроўваць усе праб-лемныя пытанні ў сферы ЖКГ і паведаміць пра сваю сітуацыю, атрымаць кансультацыю ці вызваць адпаведную службу.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.