Дзюдо памяці і мужнасці. У Ляхавічах прайшоў турнір па дзюдо памяці Сяргея Свянтэцкага

Адзначанаму ордэнам «За асабістую мужнасць» подзвігу ў гэтым годзе споўнілася 25 гадоў. Наш зямляк, ураджэнец вёскі Крывошын, а ў той момант салдат тэрміновай службы Сяргей Свянтэцкі ў складзе вайсковага каравула стаў на шляху групы злачынцаў у іх спробе ўчыніць уцёкі з-пад варты. Спроба, месцам дзеяння якой стала чыгуначная станцыя «Баранавічы-Палескія», была прадухілена дзякуючы самаахвярна-гераічным дзеянням ваеннаслужачых, цаной жыцця радавога Свянтэцкага.

На працягу двух дзён адна з залаў СДЮШАР Ляхавіцкага раёна была мэтанакіравана перабудавана пад умовы правядзення спарынгаў дзюдо. Сёлетні адкрыты турнір па гэтым відзе ўсходняга адзінаборства памяці Сяргея Свянтэцкага стаў пятым па ліку. Прайшоў пад знакам урачыстай мужнасці, ва ўспамінах пра чалавека, памяці якога прысвячаўся, у бескампраміснай спартыўнай барацьбе і стаў відовішчнай падзеяй.


Перад турнірам з выставай штатнай зброі выступілі ваеннаслужачыя размешчанай у Баранавічах часці ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, у складзе якой здзейсніў подзвіг і навечна залічаны ў спіс асабовага складу радавы Свянтэцкі. Лакацыя карысталася папулярнасцю. У дапаўненне разагрэву перад схваткамі многія дзюдаісты знаёміліся-фатаграфаваліся са зброяй.
Да слёз кранальны момант – афіцыйны старт спаборніцтваў. У цырымоніі адкрыцця турніру памяці героя прынялі ўдзел яго маці Ала Свянтэцкая, старшыня Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, намеснік камандзіра вайсковай часці 7404 Захар Жукаў, іншыя госці. У сваім слове-звароце кіраўнік дэпутацкага корпуса Ляхавіччыны шчыра павітаў удзельнікаў спаборніцтваў, гледачоў, суддзяў, гасцей – усіх, хто пажадаў далучыцца да юбілейнага турніру памяці гераічнага ўраджэнца ляхавіцкай зямлі. Спартсменам пажадаў прыгожых перамог, гледачам – яркіх эмоцый, рэферы – аб’ектыўнасці пры прыняцці судзейскіх рашэнняў.


ПРАЦЯГ ЧЫІАЙЦЕ Ў СУБОТНІМ НУМАРЫ «ЛВ»

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.