Высокі старт дзюдо. Старт у 2023-і дзюдаісты Ляхавiцкай СДЮШАР узялі высокі

Старт у 2023-і дзюдаісты Ляхавiцкай СДЮШАР узялі высокі.

Два дні ў Баранавічах змагаліся за перамогу спартсмены з усіх раёнаў Брэстчыны.
4 студзеня прайшло першынство вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2008 г. н. Золата заваявалі Мацвей Анікей (у вагавай катэгорыі 55 кілаграмаў) і Эмілія Ксёнжык (63 кілаграмы). На другой прыступцы п’едэстала Марыя Богуш. Трэцяе месца ў Арцёма Найды, Арцемія Масяйкова і Дзянiса Яроцкага.
На наступны дзень адбылася спартакіяда Брэсцкай вобласці сярод ДЮСШ і СДЮШАР. Больш за 140 дзюдаістаў – юнакі і дзяўчаты
2009-2010 г. н. – трымалі экзамен перад рэспуб-ліканскай спартакіядай. Серабро заваявалі Ульяна Пятроўская і Мікіта Рамейка. Трэцяе месца ў Івана Рокача.
Трэнер-выкладчык Віктар Богуш расказаў «ЛВ», што Эмілія Ксёнжык і Мацвей Анікей, якія навучаюцца ў рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, залічаны ў склад юнацкай зборнай Рэспублікі Беларусь па дзюдо.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва СДЮШАР.