Ваша заяўка прынята! Шосты год у Беларусі дзейнічае аўтаматызаваная сістэма «Дыспетчарская служба»

Шосты год у Беларусі дзейнічае аўтаматызаваная сістэма «Дыспетчарская служба» для работы са зваротамі і заяўкамі грамадзян па пытаннях жыллёва-камунальнай і гарадской гаспадаркі.

– Адзіная дыспетчарская служба – важнае падраздзяленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў забеспячэнні бесперапын-най і безаварыйнай работы аб’ектаў жыллёва-камунальнага прызначэння. Служба працуе кругласутачна. Праводзіцца штомесячны маніторынг прыёму і выканання прэтэнзій і заявак, якія паступілі на адзіны нумар 115 на якасць жыллёва-камунальных паслуг, што аказвае КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», – адзначае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Што паказаў аналіз за першы квартал бягучага года?

За студзень – сакавік на нумар 115 паступіла 370 заявак ад жыхароў Ляхавіцкага раёна (за аналагічны мінулагодні перыяд – 536).

У асноўным грамадзяне звярталіся ў АДС па наступных пытаннях: бытавыя паслугі(63 заяўкі), водазабеспячэнне (52 заяўкі), каналізацыя
(40 заявак), электразабеспячэнне (21 заяўка), ацяпленне (18 заявак), добраўпарадкаванне тэрыторый (10 заявак), аўтамабільныя дарогі, тратуары і вулічнае асвятленне (па 8 заявак). У рэйтынгу самых актыўных па колькасці заявак –
шматкватэрныя дамы ў рай-цэнтры: дом № 1 па вуліцы Будаўнікоў (22 заяўкі), дом № 6 па вуліцы Южакова (13 заявак), дом № 37 па вуліцы Леніна,
(11 заявак), дом № 33 па вуліцы Інтэрнацыянальнай (7 заявак), дамы ў Дарава-Чыж: № 6 і № 5 па вуліцы Сонечнай (12 і 9 заявак адпаведна). Таксама ў азначаны пералік трапілі дом № 22 па Арлоўскага, № 18 па Будаўнікоў, 48 па Леніна, № 9 па Гагарына –
усе ў райцэнтры. У асноўным праблемы тычацца гарачага і халоднага водазабеспячэння, ацяплення, добраўпарадкавання тэрыторый, электразабеспячэння. Дом № 1 па вуліцы Будаўнікоў уведзены ў эксплуатацыю ў другой палове 2024 года, а колькасць праблем, уздымаемых жыльцамі, толькі павялічваецца. Як адзначыла Марына Завадская, жылыя дамы № 5 і № 6 па вуліцы Сонечнай у Дарава-Чыж, дом № 48 па вуліцы Леніна ў райцэнтры ўтрымліваюць лідарства з мінулага года, што сведчыць пра праблемы ў тэхнічным утрыманні гэтага жылфонду Ляхавіцкай ЖКГ.

Маніторынг таксама паказаў, што маюць месца факты парушэнняў, звязаныя з ухіленнем няспраўнасцей з парушэннем тэрмінаў выканання; несвоечасовым рэагаваннем і прыняццем мер па прэтэнзіях, у тым ліку тых, што носяць аварыйны характар; з адсутнасцю абавязковага пацвярджэння якасці выкананых работ шляхам зваротнай сувязі са спажыўцом паслуг.

За парушэнні службовыя асобы камунгаса прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Аддзелам архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама прапанавана прыняць меры па недапушчэнні парушэнняў патрабаванняў рэгламенту арганізацыі работы з прэтэнзіямі і заяўкамі спажыўцоў ЖКП у кантакт-цэнтрах адносна тэрмінаў выканання, у тым ліку, неабгрунтаванага падоўжання разгляду прэтэнзій спажыўцоў; несвоечасовага і няпоўнага ўнясення інфармацыі ў АС «Дыспетчарская служба», у тым ліку па аварыйных і планавых адключэннях; узмацненні кантролю за прэтэнзіямі, якія паступаюць паўторна або сістэматычна па адных і тых самых пытаннях; забеспячэнні правядзення бягучага рамонту жылфонду адпаведна графіку; неабходнасці своечасовага рэагавання на заяўкі, што паступаюць на кароткі нумар 115, ўхіленні недахопаў пры аказанні ЖКП. Пры традыцыйным аглядзе жылых дамоў вясной і восенню патрэбна выключыць факты фармалізму пры складанні актаў такіх аглядаў.

Галіна КАНЬКО.