Калектыўны зварот і сустрэча па актуальнай тэме. Шэраг разнастайных пытанняў закрануты падчас выязной работы дэпутата Парламента

Шэраг разнастайных пытанняў закрануты падчас выязной работы дэпутата Парламента Георгія Хлябовіча з выбаршчыкамі.
17 красавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь працаваў у Ляхавіцкім раёне.

У райвыканкаме прайшоў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Да дэпутата паступіў пісьмовы калектыўны зварот ад жыхароў аграгарадка Востраў.
– У аграгараджан узніклі прэтэнзіі ў плане бяспекі да свайго земляка, які займаецца вядзеннем асабістай падсобнай гаспадаркі. Дарэчы, пытанні па такой тэме, у тым ліку ў Баранавіцкай сель-
скай выбарчай акрузе № 7,уздымаюцца не першы раз. Пытанне будзе вывучацца.
Магчыма, патрабуецца на заканадаўчым узроўні ўнясенне змяненняў у правілы вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Зварот жыхароў аграгарадка Востраў разглядаем з прадстаўнікамі раённай улады і райсельгасхарчу. А сітуацыя трымаецца на кантролі, – патлумачыў Георгій Хлябовіч.
Разам з дэпутатам Парламента на прыёме працавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч і прадстаўнікі Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў.
Таксама ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы Георгій Хлябовіч у якасці спікера паўдзельнічаў у сустрэчы з калектывам Навасёлкаўскай СШ, дзе абмяркоўвалася тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі.
– Знамянальная дата – 80-годдзе Вялікай Перамогі – нагода яшчэ раз прыгадаць, якой цаной дасталася Перамога савецкаму народу. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну свяшчэнная. Захаванне гістарычнай праўды пра яе – свядомы і прынцыповы выбар кожнага, хто ганарыцца подзвігамі савецкіх салдатаў і імкнецца захаваць мір, які заваявалі нашы дзяды і прадзеды, – адзначыў Георгій Хлябовіч.
Старшыня Маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў Яна Дзедуль расказала пра дзейнасць членаў Маладзёжнага савета, у тым ліку расказала пра тое, што моладзь прымае ўдзел у прыёмах, якія праводзяць дэпутаты розных узроўняў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.