Такі пераход нам не патрэбны. Ляхавічанка даслала фота пешаходнага пераходу па вуліцы Кальцавой у Ляхавічах
Ляхавічанка даслала фота пешаходнага пераходу па вуліцы Кальцавой у Ляхавічах і пацікавілася, навошта патрэбны такі пераход «у нікуды» – на зялёную зону ў агароджу. Як адзначыла ляхавічанка, нязручнасці асабліва адчуваюцца, калі заходзіш на пешаходны пераход з каляскай…

За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся да намесніка старшыні райвыканкама, старшыні камісіі па бяспецы дарожнага руху пры райвыканкаме Аляксея Галяка.
– Выехалі на месца, вывучылі сітуацыю і прынялі рашэнне. Дарожны знак, які пацвярджае наяўнасць у гэтым месцы вуліцы Кальцавой пешаходнага пераходу, яшчэ раней трапіў пад неабходнасць дэмантажу. Акрамя таго, будзе дэманціраваны і сам пешаходны пераход у гэтым месцы. Для бяспекі дарожнага руху і зручнасці пешаходаў будуць абноўлены бліжэйшы пешаходны пераход на Кальцавой, «пешаходныя сувязі» – адрамантаваны падыходы да пешаходнага пераходу, а таксама прыпынак грамадскага транспарту, – адзначыў Аляксей Галяк.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.




