Ляхавіцкі раён: завершаны мерапрыемствы па планавай праверцы ўліковых даных ваеннаабавязаных

 Такую задачу на працягу двух з паловай месяцаў выконвалі і ў адасобленай групе ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Уліковыя даныя тут удакладнены ў амаль 97 працэнтаў ад колькасці ваеннаабавязаных з ліку грамадзян, што стаяць на вайсковым ўліку ў адасобленай групе ваенкамата. У прыватнасці, удакладняліся наяўнаць вадзіцельскіх правоў, стан здароўя, склад сям’і, іншае.

 – Жыхары раёна з разуменнем ставіліся да тэлефанаванняў з адасобленай групы. Некаторыя з іх зарэгістраваны ў Ляхавіцкім раёне, а пражываюць у іншым горадзе, працуюць па дагаворы падраду і г.д. Таму і патрэбны такія зверкі, каб удакладніць месца знаходжання і ў выпадку неабходнасці мелася магчымасць аператыўнага апавяшчэння і выкліку, – падкрэслівае начальнік адасобленай групы Арцём Кірута.

З 17 студзеня стартаваў першапачатковы прыём на воінскі ўлік. Прыпіска да прызыўных участкаў сёлета датычыць юнакоў 2007 года нараджэння. На Ляхавіччыне, па даных ваенкамата, такіх больш за 130 чалавек.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.