З рабочым візітам у Ляхавіцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях пабываў намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС

Намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Войцік з рабочым візітам наведаў Ляхавіцкі РАНС.
Падчас сустрэчы з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Войцік правёў прафілактычную гутарку, у ходзе якой звярнуў увагу прысутных на неабходнасць няўхільнага выканання правіл дарожнага руху, прывёў прыклады іх парушэння работнікамі службы выратавання. Таксама звярнуў увагу на выкананне работнікамі службовай дысцыпліны, недапушчэнне траўміравання работнікаў як у службовы, так і ў вольны ад нясення службы час, захаванне нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца дадзенай тэматыкі.

Юлія Лешык, спецыяліст РАНС.