З узнагародай!

За актыўны ўдзел, вялікі асабісты ўклад і прадукцыйную арганізатарскую работу па арганізацыі абласнога мерапрыемства «Прыбужжа-2026» узнагароджаны:

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – дырэктар
ТАА «Экарыбалка» Павел САЛЬНІКАЎ, першы намеснік дырэктара – галоўны інжынер КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар ШЫРЭЙ;

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта –
намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ларыса ЮШКЕВІЧ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзіяна БУРАК, інжынер электрасувязі 2-й катэгорыі Ляхавіцкай станцыйнай групы Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Аляксандр БУРАК,
старшая медыцынская сястра прыёмнага аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ
Таццяна ШАЛІК;

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга БУРАК, старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Вольга АНІКЕЙ, машыніст помпавых установак КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй АНІКЕЙ.

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна –
галоўны ўрач райЦГіЭ Віталій ЦІХАНАЎ;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем –
ветэран працы, пенсіянер Мікалай ВАРАЖУН.