20 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя ротавай поласці


Многія бацькі ўпэўнены , што лячэнне малочных зубоў – пустая трата часу і грошай. І гэта памылковае меркаванне можа нанесці шкоду здароўю дзіцяці і яго развіццю. Малочныя зубы трэба лячыць і даглядаць за імі  таксама, як і за пастаяннымі.
Якое значэнне маюць малочныя зубы?
Поўная змена зубоў адбываецца ў дзяцей да 11-12 гадоў. Малочныя зубы дапамагаюць старанна перажоўваць ежу, важныя і пры фарміраванні правільнага вымўлення гукаў , сківіцы і прыкусу, рыхтуюць яны месца і для прарэзвання пастаянных зубоў.
Пашкоджаны карыесам малочны зуб з’яўляецца месцам застравання ежы,скаплення налёту і бактэрый, якія разбураюць нязрэлую эмаль пастаянных зубоў. Пад малочнымі зубамі, у костнай тканцы, размешчаны зачаткі пастаянных зубоў. Калі не лячыць карыес упачатку, інфекцыя можа распаўсюдзіцца і прывесці да разбурэння развіцця здаровага пастаяннага зуба, да запалення зубнога нерва. Гэта выклікае боль у дзіцяці і яно страчвае апетыт і нават дрэнна спіць.
Стаматолагі сцвярджаюць, што карыес у дзяцей лепш папярэдзіць! У якасці прафілактыкі медыкі рэкамендуюць пакрываць зубную эмль натуральнымі кампанентамі – фторам і кальцыем. Такія аплікацыі дазваляюць захаваць здароўе зубоў. Важна выконваць і рэкамендацыі па доглядзе за ротавай поласцю і прывучаць дзіця правільна і рэгулярна чысціць зубы. Прафілактычныя наведванні спецыялістаў таксама адна з мер захавання здаровых зубоў.
Згодна асацыяцыі дзіцячай стаматалогіі, стаматолага малышу лепш наведаць у гадавалым ўзросце і са з’яўленнем першага малочнага зуба. Урач агледзіць дзіця і дасць дзейсныя рэкамендацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕВІЧ, раённы стаматолаг райпаліклінікі.