Лютаўскія факты пра жаніхоў і нявестаў. ЗАГС Ляхавіцкага райвыканкама інфармуе

У лютым на Ляхавіччыне стала на дзевяць маленькіх жыхароў больш – столькі нараджэнняў зарэгістравана ў раёне. Тры бацькі атрымалі пасведчанні аб нараджэнні ў аддзеле загса райвыканкама, шэсць – у Начаўскім, Навасёлкаўскім, Востраўскім, Ганчароўскім, Крывошынскім і Жарабковіцкім сельвыканкамах.

Хлопчыкаў бацькі назвалі Аляксандрам, Міронам, Міхаілам і Стэфанам. Дзяўчынкам далі імёны Вераніка, Міраслава, Вольга, Сафія і Эвеліна.
Сярэдні ўзрост лютаўскага бацькі – 29 гадоў, маці – 27, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Статус самага маладога бацькі дастаўся 24-гадоваму жыхару раёна, маці – 23 гады. Бацькам стаў і наш 37-гадовы зямляк, маці – 33-гадовая зямлячка.
Першынец нарадзіўся ў трох сем’ях, другое дзіця – у дзвюх, трэцяе – у трох, чацвёртае – у адной сям’і.
Здаравячком месяца стаў Стэфан, які нарадзіўся вагой 4 730 грамаў і ростам 54 сантыметры.
У лютым мужам і жонкай сталі пяць пар, чатыры з іх абмяняліся пярсцёнкамі ў аддзеле загса, адна пара – у Жарабковіцкім сельвыканкаме. Сярэдні ўзрост жаніха – 29 гадоў, нявесце – 28. Статус юных маладых атрымалі 25-гадовы жаніх і 20-гадовая нявеста. Марш Мендэльсона гучаў і для 38-гадовага жаніха, і 45-гадовай нявесты.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.