Сваімі думкамі пасля Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту падзялілася першы сакратар Ляхавіцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі

Нам неабходна зберагчы духоўнасць, свае традыцыі і гісторыю. Таму што менавіта праз знішчэнне гэтых каштоўнасцей ляжыць шлях да занявольвання і нават знішчэння народаў, дзяржаў.

 Сваімі думкамі пасля Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту падзялілася першы сакратар Ляхавіцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Наталля Кулак:

– Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту напярэдадні вялікага братэрскага свята прагучала вельмі сімвалічна, моцна і па-беларуску шчыра. Два народы непарыўна звязаны гісторыяй вялікіх перамог у імя Айчыны і гераічнай барацьбы за мірную будучыню, за права жыць і працаваць на сваёй зямлі.
Ва ўмовах геапалітычнай вайны, якую развязаў Захад, нам як ніколі неабходна зберагчы духоўнасць, свае традыцыі і гісторыю. Таму што менавіта праз знішчэнне гэтых каштоўнасцей ляжыць шлях да занявольвання і нават знішчэння народаў, дзяржаў у сучасных умовах супрацьстаяння.
Мы абавязаны зберагчы і абараніць нашу агульную гістарычную памяць, яе герояў, нашы традыцыі. І толькі так мы здолеем зберагчы Саюзную дзяржаву!
Як жа спакойна і разам з тым ганарова, калі і нашы юныя землякі прымаюць удзел у праекце “Поезд памяці”, калі пра сваю Беларусь расказваюць падчас тэлемастоў з расійскімі школьнікамі. У нашых установах адукацыі ладзяцца выставы, прысвечаныя жудаснай старонцы гісторыі, – генацыду беларускага народа. Гэта нельга замоўчваць! Нашы дзеці нарадзіліся ў незалежнай дзяржаве, але яны павінны ведаць, што так было не заўжды, за мір і свабоду савецкі народ заплаціў непамерную цану. Таму менавіта нам, нашым дзецям гэту памяць несці праз усе пакаленні!