З якой праблемай ляхавічанка звярнулася ў «Ляхавіцкі веснік»?

Ляхавічанка размясціла ў групе «Ляхавіцкага весніка» ў сацсетцы «ВКонтакте» скаргі на добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі.

Першая датычыла стану дзіцячай горкі ў двары дома 46 Б па вуліцы Леніна. Гараджанка напісала, што пры абрэзцы дрэва камунальнікамі адна галіна ўпала на горку і пашкодзіла яе. І зараз пры з’ездзе з горкі дзеці кожны раз рызыкуюць падрапаць руку ці парваць адзенне. Патрабуюць увагі і арэлі-балансір – з-за адсутнасці аднаго з сядзенняў катанне на іх траўманебяспечнае

Другая праблема – стан дзіцячай пляцоўкі за домам 48 А па вуліцы Леніна: агароджа з выламанымі дошкамі, якія валяюцца з цвікамі. Акрамя таго, па словах жыхаркі райцэнтра, камунальнікі пры парыве цеплатрасы пашкодзілі асфальт і бетонную агароджу, і нічога з гэтага не адноўлена

“ЛВ” пабываў на месцы і атрымаў тлумачэнні ў начальніка ўчастка «Добраўпарадкаванне» камунгаса Уладзіміра Несцяровіча:

– Элемент горкі заменім. На гэта спатрэбіцца пэўны час. Пакуль для бяспечнай гульні пастараемся падрамантаваць, абновім сядзенне і ў арэлях-балансіры. Што датычыць дзіцячай пляцоўкі за домам 48А, там ідзе падрыхтоўка да замены цеплатрасы, і ўсе малыя архітэктурныя формы – арэлях і іншыя – будуць на час убраны. Пасля выкананых работ адновім агароджу, а таксама ўстановім з улікам усіх патрабаванняў арэлі і горку.