Cлова таксама лечыць

Для аказання насельніцтву медыцынскай дапамогі ў нашай амбулаторыі, лічу, ёсць усё неабходнае. Як і ў любой справе, а ў сістэме аховы здароўя асабліва, галоўнае – гэта людзі.

Установа поўнасцю ўкамплектавана персаналам. Загадвае амбулаторыяй урач, я, як памочнік апошняга, імкнуся
быць такім на самай справе, ёсць медыцынскія сёстры агульнай практыкі, фізіятэрапеўтычнага кабінета, дзіцячага сада, акушэрка, стаматолага прадастаўляе цэнтральная раённая бальніца.
У амбулаторыі абсталяваны дзённы стацыянар, які заўсёды запатрабаваны. Хворым стацыянара не патрабуецца прыходзіць са сваімі лекамі: усе, згодна з пералікам, медыкаменты і расходнікі – за кошт дзяржбюджэту.
На абслугоўванні ўчастка знаходзіцца 11 населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 1 300 чалавек.
З пажаданняў? Асфальт перад уваходам у амбулаторыю патрабуе рамонтнай увагі. Але гэта ўжо не медыцынская праблема, хутчэй – эстэтычнай зручнасці.
Упэўнена, што кожны медык павінен быць крышачку псіхолагам, знайсці патрэбныя словы, падбадзёрыць чалавека, праявіць уважлівасць і ветлівасць. Як ведаем, слова таксама лечыць.
Таццяна РУСАКЕВІЧ,
памочнік урача Тухавіцкай АУАП.