За справу, землякі! У Ляхавічах аб’яўлены месячнік па навядзенні чысціні

З 5 па 30 чэрвеня ў Ляхавічах аб’яўлены месячнік па прыбіранні, добраўпарадкаванні і азеляненні двароў, плошчаў, вуліц, сквераў, паркаў, зоны адпачынку і іншых аб’ектаў сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння.

Створана працоўная група па маніторынгу за навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем тэрыторыі г. Ляхавічы. Плануецца, што да суботніка далучыцца і вучнёўская моладзь.
Увага ў тым ліку будзе нададзена навядзенню парадку ў прамысловай зоне, у месцах правядзення раскопак, гаражна-будаўнічых кааператывах, а таксама рамонту вулічна-дарожнай сеткі, уездаў у двары, унутрыквартальных праездаў і іншых тэрыторый.
Камунгас скіруе працоўны дэсант на дваровыя тэрыторыі. У планах – ухіленне ямачнасці, рамонт і фарбаванне дзіцячага гульнявога абсталявання і малых архітэктурных формаў.
Прадпрыемствам і арганізацыям Ляхавіччыны варта навесці парадак на сваіх тэрыторыях.

Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.