У сельскагаспадарчых арганізацыях Ляхавіччыны стартаваў тэхнічны агляд збожжаўборачнай тэхнікі

У сельскагаспадарчых арганізацыях Ляхавіччыны  пачаўся тэхнічны агляд збожжаўборачнай тэхнікі.

Не паспелі яшчэ астыць маторы пасля завяршэння першай уборкі траў, як у аграрным раскладзе – галоўная кампанія сезона – жніво. І – камбайн як галоўны яе вытворча-тэхнічны атрыбут.

⚡️ Першымі 20 чэрвеня праз працэдуру дзяржаўнага тэхнічнага агляду прайшлі камбайнавыя паркі СВК “Ляхавіцкі”, ЗАТ “Белпрампрыбор”, СУП “Ліпнянка”.

Усяго 12 машын. Тэхагляд працягваецца і будзе завершаны 23 чэрвеня.