Пра экалагічную бяспеку і клопат пра падрастаючае пакаленне. На Ляхавіччыне працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы

На Ляхавіччыне 15 чэрвеня працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы. Адна з іх пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча сустрэлася з калектывам УП «Ляхавіцкае ПМС». Уздымаліся важныя і актуальныя, у тым ліку для меліяратараў, тэмы.

У прыватнасці, «Экала-гічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь – нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і накірункі забеспячэння». Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская расказала, што апошнім часам усё большую значнасць у сістэме абароны нацыянальных інтарэсаў у нашай краіне набываюць менавіта пытанні забеспячэння біялагічнай і экалагічнай бяспекі. У Брэсцкай вобласці вядзецца пастаянны маніторынг якасці атмасфернага паветра ў стацыянарных пунктах назірання ў Брэсце, Баранавічах, Пінску. У мінулым годзе ў вобласці створана, рэканструявана і мадэрнізавана 54 газа-ачышчальныя ўстаноўкі на прамысловых прадпрыемствах. У выніку чаго на 861 тону зніжаны прамысловыя выкіды.
Беларусь мае багаты водны патэнцыял. Для забеспячэння нарматыўнай якасці скідваемых у вод-ныя аб’екты сцёкавых вод завершана на Брэстчыне будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у Жабінцы і Драгічыне, рэканструяваны ў Брэсце і Лунінцы, зараз ідуць работы ў Бярозе, Пінску, Іванаве, Ляхавічах. Для зніжэння нагрузкі на ачышчальныя збудаванні ў Ляхавічах пачата будаўніцтва лакальных ачышчальных збудаванняў на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Спынілася Іна Траяноўская і на яшчэ адным складніку экалагічнай бяспекі– абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Толькі апошнім часам на Брэстчыне зачынены 23 міні-палігоны ЦКА, рэкультываваны
61 аб’ект захавання ЦКА. У Ляхавіцкім раёне зачынены ўсе міні-палігоны, застаўся толькі палігон каля вёскі Грушаўка (на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»). У мінулым го-дзе там устаноўлена лінія па сартаванні цвёрдых камунальных адходаў, якія прывозяцца сюды з усяго раёна. Дакладчык канстатавала: важна, каб на кожным прадпрыемстве ці арганізацыі разумелі неабходнасць збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Спынілася Іна Траяноўская і на шматлікіх экалагічных і прыродаахоўных акцыях, у якіх удзельнічаюць многія землякі. «Час Зямлі», «Чысты вадаём», «Пасадзі сваё дрэва», «Дзень без аўтамабіля», месячнікі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, суботнікі – толькі частка з іх.
Пра ўмовы, якія створаны ў краіне, вобласці, раёне для таго, каб дзеці і моладзь усебакова развівалі свае творчыя здольнасці, дасягалі спартыўных вышынь і заставаліся здаровымі, расказвала галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука. Напрыклад, шырокамаштабная работа ў гэтым накірунку на Ляхавіччыне праводзіцца ЦДАДіМ, дзе не спыняецца работа нават летам. Так у чэрвені 326 рабят у складзе 28 груп наведваюць заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Сюды ж з задавальненнем прыходзяць і юныя землякі, якія адпачываюць у лагерах з дзённым знаходжаннем у СШ № 2 і гімназіі. Прыярытэтным застаецца і ваенна-патрыя-тычнае выхаванне. Летам прадаўжае работу патрыя-тычны цэнтр, адкрыты на базе ЦДАДіМ. Акрамя таго, Таццяна Шчука расказала пра поспехі і дасягненні юных спартсменаў Ляхавіччыны, у тым ліку закранула і тэму развіцця спорту і турызму на прыкладзе работы Ляхавіцкай СДЮШАР.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч адзначыў, што на Ляхавіччыне для развіцця творчага і спартыўнага патэнцыялу падрастаючага пакалення створаны спрыяльныя ўмовы. Толькі летась рэканструяванымі і абноўленымі сустрэлі на-ведвальнікаў два важныя аб’екты: цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, бегавыя дарожкі на стадыёне «Колас».
На чым акцэнтавалі ўвагу меліяратары? Прагучала пытанне, чаму так слаба гуляе футбольная каманда Ляхавіцкага раёна. Юрый Чаранкевіч заўважыў, што ў камандзе маладыя ігракі, якім неабходна набрацца вопыту і майстэрства. А ўзровень гульні ў другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, дзе выступае і ляхавіцкая зборная, даволі высокі, там удзельнічаюць і каманды-прафесіяналы. Так што варта праявіць балельшчыкам цярпенне. Таксама пагаварылі пра перспектывы будаўніцтва басейна ў райцэнтры.
ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з калектывам ААТ «Шлях новы». Таксама ў гэты дзень ІПГ працавалі ў РАНС, раёне электрасетак і іншых арганізацыях.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.