Лячыць – такая работа

Здароўе – найвялікшая радасць і адна з галоўных умоў шчасця. На жаль, не кожны можа пахваліцца, што яно не падводзіць. Натуральна, захварэўшы звяртаецца за медыцынскай дапамогай. І яны, людзі ў белых халатах, абавязкова дапамогуць, такая ў іх прафесія – дапамагаць і выратоўваць іншых.
Мяняецца жыццё, эканамічная сітуацыя ў краіне, а разам з гэтым – падыходы да ацэнкі стану здароўя насельніцтва і работы медустаноў. Пытанні з нагоды – галоўнаму ўрачу УАЗ “Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца” Уладзіміру Усцюшкову.
— Уладзімір Рыгоравіч, раскажыце, калі ласка, якое тэхнічнае перааснашчэнне адбылося ў медыцынскіх установах раёна за апошні час?
— Хачу адразу адзначыць, што на Ляхавіччыне рэалізуюцца ўсе дзяржаўныя стандарты ў сістэме аховы здароўя. Упэўнена дзейнічае механізм кіравання аховай здароўя, амаль не існуе адрозненняў у арганізацыі медыцын-скага абслугоўвання гарадскога і сельскага насельніцтва. У Крывошынскай участковай бальніцы, 8-мі ўрачэбных амбулаторыях і 17-ці фельчарска-акушэрскіх пунктах вяскоўцы маюць магчымасць атрымаць пярвічную медыка-сацыяльную дапамогу. Мясцовыя медыкі валодаюць навыкамі шматуніверсальнай рознапрофільнай меддапамогі, установы аховы здароўя забяспечаны належным абсталяваннем.
Сёлета пасля рамонту за кошт раённага бюджэту адноўлена работа рэнтгенкабінета ў паліклініцы. За кошт сродкаў, выдаткаваных з рэспубліканскага бюджэту, набыты і ўстаноўлены сучасны лічбавы рэнтгенапарат “Уніскан”, які дазваляе больш дасканала дыягнаставаць хваробы лёгкіх і касцей. Набываем новы транспарт для сельскіх устаноў аховы здароўя. Сёлета будзе адрамантаваны Востраўскі фельчарска-акушэрскі пункт, у бліжэйшай перспектыве – рамонт і рэканструкцыя гарадской паліклінікі, што дазволіць больш хутка, якасна і, галоўнае, прафесійна абслугоўваць наведвальнікаў.
— Адна з асноўных праблем у сістэме аховы здароўя раёна – нізкая забяспечанасць урачэбнымі кадрамі. Яна вырашаецца?
— Сапраўды, праблема стаіць даволі востра. На сённяшні дзень з 63 працуючых дактароў – 16 пенсіённага ўзросту. Забяспечанасць кадрамі складае каля 80 працэнтаў ад неабходнага. Не хапае неўролагаў, хірургаў, спецыялістаў у медустановы сельскай мясцовасці.
Вырашыць праблему без вырашэння пытання забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём надзвычай няпроста. Аднак, і ў гэтым накірунку ўжо зроблена нямала. Чакаюць сваіх уладальнікаў катэджы ў аграгарадках Падлескім і Начаўскім, пабудаваныя ў межах дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Атрымалі добраўпарадкаванае жыллё ўрачы ў аграгарадках Дараўскім, Ліпскім, Навасёлкаўскім, фельчар у Сваятычах.
Сёлета па размеркаванні ў райбальніцу прыедуць 2 стаматолагі і педыятр, а таксама 8 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу.
— Уладзімір Рыгоравіч, што Вы пажадаеце калегам напярэдадні прафесійнага свята?
— Поспехі сённяшняй сістэмы аховы здароўя закладзены людзьмі, якія стаялі каля яе вытокаў. Гэта яны, нашы дарагія ветэраны: Соф’я і Аляксандр Васілевічы, Эльвіра Новік, Ганна Гурыновіч, Яўгеній Папроцкі, Ларыса Папко, Ніна Патупала, Яраслаў Лойчыц, Клаўдзія Клімашэўская і многія іншыя за-клалі традыцыі, на якіх і сёння развіваецца і функцыянуе медыцына. Яны свой вопыт перадалі маладым калегам, якія стаяць на варце здароўя землякоў. Можна было б доўга пералічваць прозвішчы ўрачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, якіх вызначае высокі прафесіяналізм, і якія карыстаюцца вялікай павагай у пацыентаў. Успомню тых з іх, хто гарэў на рабоце і каго сёння, на жаль, ужо няма: Алена Папроцкая, Аляксей Новік, Вячаслаў Чарановіч, Зінаіда Валністая, Валянціна Самохіна, Ірына Дашко…
Дасягненні – гэта вынік творчай працы і належных прафесійных адносін усіх да сваіх функцыянальных абавязкаў.
Я ўдзячны медработнікам раёна за шчырую адданасць справе, за міласэрнасць і спагадлівасць, увагу, з якімі яны ідуць да кожнага пацыента. Напярэдадні прафе-сійнага свята шчыра віншую паважаных ветэранаў раённай ме- дыцыны, сваіх сённяшніх калег, маладое папаўненне. Жадаю моцнага здароўя, прафесійнага майстэрства, новых поспехаў і здабыткаў, шчасця, фінансавага дабрабыту і добрага настрою. Дзякуй за вашу добрасумленную працу.
Гутарыла Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *