Калі парадак працуе на эканоміку. Экзамен па добраўпарадкаванні і чысціні на чарговай апаратнай нарадзе здаваў Начаўскі сельсавет

Экзамен па добраўпарадкаванні і чысціні на чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама здаваў Начаўскі сельсавет, плошча якога складае каля 10 000 гектараў.

На тэрыторыі сельсавета размяшчаюцца два сельгаспрадпрыемствы – ААТ «Нача» і СВК «Ляхавіцкі». Таксама тут «прапісаны» фермерская гаспадарка «Даманскае» і сялянская фермерская гаспадарка «Пліпава», Ляхавіцкае лясніцтва.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў падкрэсліў, што на тэрыторыі сельсавета вядзецца значная работа па навядзенні чысціні і падтрыманні належнага парадку на шматлікіх аб’ектах і ўчастках. Да такіх адносяцца тэрыторыі мясцовай школы, дзіцячых садоў у Начы і Русінавічах, ФАПаў у Начы і Рачканах, фізкультурна-аздараўленчага комплексу і СДК у Русінавічах, зернесушыльнага комплексу СВК «Ляхавіцкі». Наведзены парадак на тэрыторыі кацельні ЖКГ у Начы, МТФ у Русінавічах, МТД у Начы.
Многія з выяўленых райЦГіЭ парушэнняў, па словах Віталія Ціханава, ухілены. Аднак парадак наводзіцца не заўсёды своечасова і не ў поўным аб’ёме. Як расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна, падобныя парушэнні выяўлены на аб’ектах ААТ «Нача» і СВК «Ляхавіцкі».
Маюцца недахопы і ў санітарным стане магазінаў райпо, на тэрыторыі прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Сярод іх
ФГ «Даманскае». Зафіксаваны недапрацоўкі і на аб’ектах КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Выяўляюцца і спыняюцца парушэнні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, а да яго парушальнікаў прымяняюцца меры як прафілактычнага, так і адміністрацыйнага ўздзеяння. Галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч пералічыў факты, якія патрабуюць неадкладнага выпраўлення. Сярод іх і выдаленне залатарніка канадскага за домам у Гаслаўшчыне, ачыстка тэрыторыі агульнага карыстання каля саджалкі ў вёсцы Паўлюкоўшчына, неналежнае ўтрыманне прыдамавой тэрыторыі за домам № 24 па вуліцы Ляхавіцкай у Грушаўцы і г. д. За парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства на тэрыторыі сельсавета ў адносінах юрыдычных і фізічных асоб аформлена тры адміністрацыйныя справы.
Начальнік аддзела земле-
ўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская адзначыла, што пасяўныя «квадраты» пашыраюцца за кошт уцягвання ў сельгас-
абарот пустуючых земляў. Плошча перададзеных для гэтых мэт участкаў складае больш за 269 гектараў. Але, па словах Наталлі Крымскай, поле дзейнасці яшчэ даволі шырокае. Напрыклад, другое жыццё можа быць дадзена тэрыторыі больш за гектар у Пашкоўцах, патрабуецца перазалужэнне лугавых земляў і выдаленне кустоўя на плошчы 2,5 гектара ў паўднёва-заходняй частцы Начы. Па выніках абследавання спецыялісты аддзела землеўпарадкавання накіравалі двум землекарыстальнікам прадпісанні аб ухіленні выяўленых парушэнняў у выкарыстанні земляў.
Пра меры, якія прымаюцца для навядзення чысціні і парадку на тэрыторыі сельсавета, падрабязна расказаў старшыня сельвыканкама Вячаслаў Новік. На гэта накіраваны, у тым ліку, сумесная растлумачальная работа са старастамі вёсак і дэпутатамі, калектыўныя суботнікі, сельскія сходы і іншае. Высечка кустоўя, прыбіранне смецця, дэмантаж старой агароджы, абкошванне месцаў агульнага карыстання і г. д. – пералік дзейнасці, якая вядзецца сельвыканкамам, арганізацыямі і прадпрыемствамі дзеля таго, каб населеныя пункты былі камфортнымі для жыцця.
Сёлета, напрыклад, выдалены 42 небяспечныя дрэвы ў Русінавічах, Жарскіх і Пашкоўцах, высечана кустоўе на плошчы каля гектара.
Ямачны рамонт дарогі Ляхавічы – Нача, Нача – Канюхі, прафіляванне дарог з гравійным пакрыццём і іншае – дзеянні па стварэнні дарожнай бяспекі ДРБУ-200. Прадпрыемства меліярацыйных сістэм закончыла рамонт моста ў Начы, выканана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
Старшыню райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча цікавілі планы сельвыканкама па скарачэнні колькасці пустуючых дамоў як небяспечных у пажарным плане аб’ектаў. Кіраўнік раёна Мікалай
Мароз акцэнтаваў увагу на задачы не толькі навядзення парадку на зямлі, але і максімальнага ўцягвання ў абарот невыкарыстоўваемых участкаў.
– Там, дзе гэта магчыма, павінен расці хлеб і прыносіць карысць эканоміцы раёна, – рэзюмаваў старшыня райвыканкама.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.