Как дела с дорогой до МТФ через Литву Ляховичского района?

Будаўніцтва малочнатаварнай фермы «Літва» ААТ «Шлях новы» атрымала ўжо амаль завершаны архітэктурны абрыс. А дарога да МТФ праз Літву стала добрай, роўнай, з выверанымі ўзбочынамі.

У тым «веснікаўцы» пераканаліся ў мінулую сераду, калі работнікі «Ляхавіцкага ДРБУ-200» завяршалі тут свой чарговы падрад.

– На дарожным адрэзку ад Р4 да пляцоўкі будучай МТФ выкананы бягучы рамонт. Пакладзена два слаі асфальтабетоннага пакрыцця – выраўноўваючы і верхні. Сёння прыступілі да работ па ўладкаванні пясчана-гравійнай сумессю ўзбочын. Матэрыял для адсыпкі возім з кар’ера, не так даўно адкрытага непадалёку ад аграгарадка Навасёлкі. Для ажыццяўлення работ задзейнічана спецыяльная машына «Дэльта» і, упэўнены, самае позняе заўтра яны будуць завершаны, – растлумачыў «літоўскую» дарожную сітуацыю майстар ДРБУ-200 Яўгеній Расюк.