Залатое вяселле і 70 дзяцей. У якім узросце на Ляхавіччыне сёлета жаніліся

На Ляхавіччыне за паўгода зарэгістравана 34 нараджэнні хлопчыкаў і 36 – дзяўчынак. У 18 сем’ях нарадзіўся першынец, у 28 – другое дзіця, у 19 – трэцяе, у чатырох – чацвёртае і ў адной – шостае. Аддзелам загса райвыканкама выдадзены пасведчанні і аб рэгістрацыі двойні.

Сярэдні ўзрост бацькоў склаў 30 гадоў, маці – 27. Статус маладога мае 18-гадовы бацька і 16-гадовая маці.
У першым паўгоддзі бацькам стаў 43-гадовы зямляк і 39-гадовая зямлячка.
Сярод хлопчыкаў распаўсюджанымі імёнамі з’яўляюцца Іван, Міхаіл, Багдан, Уладзіслаў. Дзяўчынак часцей называлі Варварай, Ангелінай, Дар’яй і Марыяй. Рэдкія імёны ў хлопчыкаў – Стэфан, Радамір, Мірон і Ігнацій. У дзяўчынак – Багдана, Злата, Стэфанія і Фрэя.
Са студзеня па чэрвень вяселлі згулялі 30 пар. Паўторны шлюб зарэгістравалі  дзесяць жаніхоў і 16 нявест.
Сярэдні ўзрост жаніхоў – 31 год, нявестаў – 29 гадоў. Мужам стаў і 63-гадовы зямляк, нявестай – 57-гадовая зямлячка.
Самым юным жаніхом у першым паўгоддзі лічыцца 19-гадовы, нявесце – 20 гадоў.
На жаль, у аддзеле загса райвыканкама зарэгістраваны і скасаванні шлюбаў. Самы кароткі шлюб пратрымаўся год два месяцы і 14 дзён.
Сталі чужымі і муж з жонкай пасля 35 гадоў сумеснага жыцця.
Сярэдні ўзрост мужчын і жанчын на момант скасавання шлюбу –36 гадоў.
Самым маладым землякам, якія скасавалі шлюб, на момант атрымання адпаведнага пасведчання быў 21 год. Разышоўся з жонкай і 58-гадовы муж, жанчына – у 55- гадовым узросце.
У аддзеле загса марш Мендэльсона гучыць не толькі для тых, хто ўпершыню стварае сям’ю. За першае паўгоддзе праведзена восем урачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй залатога, сярэбранага, рубінавага, жамчужнага і фарфоравага юбілеяў сямейнага жыцця.
Вольга НОВІК, начальнік аддзела загса  райвыканкама.