Да ведама жыхароў Ляхавіцкага раёна

9 жніўня ў Ляхавіцкім райвыканкаме (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, кабінет № 202) з 11.00 да 13.00 намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Вадзім Васільевіч Краўчук плануе правядзенне прыёму непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў, а таксама прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца 7 жніўня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 15.00 па тэлефоне 2-15-74.