Прызёры з нашага двара. Наша зямлячка, ураджэнка Гаслаўшчыны і сёлетняя выпускніца Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзюдаістка Эмілія Ксёнжык на II Гульнях краін СНД вызначылася двойчы

У 11 гарадах Беларусі (а шырокая лакалізацыя з’яўляецца адной з іх адметнасцяў) працягваюцца II Гульні краін СНД. Па некаторых з прадстаўленых у праграме форуму 20 дысцыплін і відаў спорту спаборніцтвы ўжо завяршыліся, спартсмены пакінулі гульнявыя арэны.

Але не развіталіся з эмоцыямі, уражаннямі, новым вопытам і, магчыма, новым сяброўствам. А асабліва ўдалым і прафесійна падрыхтаваным, тым, хто здолеў выйсці ў чэмпіёны-прызёры, выдатным, моцным, яркім і доўгім успамінам будуць служыць арыгінальныя медалі.
Другі па ліку спартыўны форум краін Саюза Незалежных Дзяржаў яшчэ не завяршыўся, але, безумоўна, ужо стаў і падзеяй блізкараённага маштабу. У прыватнасці, тых жыхароў Ляхавіччыны, у чыіх сэрцах «жыве» спорт. Хто шчыра радуецца поспехам сваіх спартсменаў, для каго чэмпіёнска-медальная спроба некага з іх з’яўляецца святам душы. Што казаць пра навучальную ўстанову, якую сённяшні майстар наведваў на пачатку спартыўнай кар’еры, настаўнікаў, якія фарміравалі базу, «ставілі» цяпер ужо сапраўднаму атлету аснову яго віду спорту. Наша зямлячка, ураджэнка Гаслаўшчыны і сёлетняя выпускніца Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзюдаістка Эмілія Ксёнжык на II Гульнях краін СНД вызначылася двойчы. Два выступленні – у асабістым заліку і ў складзе зборнай каманды Беларусі – і кожны раз бронзавы медаль.
Чаго і колькі яны каштавалі, як «кавалася» бронза Эміліі, не менш, калі не больш за саму дзюдаістку, ведае яе першы настаўнік – трэнер-выкладчык аддзялення дзюдо СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Віктар Богуш:
– На барацьбу ў нашу тады яшчэ ДЮСШ Эмілія прыйшла зусім дзяўчынкай, будучы, здаецца, другакласніцай гарадской агульна-
адукацыйнай школы. Прыйшла і засталася, што, павінен сказаць, адбываецца далёка не з усімі перспектыўнымі ў нашым відзе спартсменамі. Тым больш – спартсменкамі.
Выключнага таленту – каб адразу і да здзіўлення, я тады не заўважыў. Але ж некаторыя схільнасці да дзюдо «чыталіся» ўжо ў тым 2014, калі ўпершыню ўбачыў Эмілію на татамі. Дзяўчынка вызначалася добрымі фізічнымі данымі, была не па ўзросце моцная і ў той жа час пластычная. Былі задаткі валявога характару. Напрыклад, не ўсе новыя практыкаванні, трэніровачныя элементы даваліся ёй адразу, што называецца, з першага паказу. Свайго дасягала праз працу, пасля дзясяткаў паўтораў і настойлівага разбору памылак. А гэта ўжо характар, яго настойлівасць і настроенасць на мэту. Як і той факт, што на трэніроўкі ёй даводзілася ездзіць з Гаслаўшчыны. Гэта не столькі адлегласць, колькі час: дарога, трэніроўка, дарога.
Першы афіцыйны поспех прыйшоў да Эміліі на спартакіядзе школьнікаў Брэсцкай вобласці – стала прызёрам. Далей –
больш: вобласць, рэспубліка, дзе на перспектыўную спарт-
сменку звярнулі ўвагу трэнеры вучылішча алімпійскага рэзерву, запрасілі да сябе.
Падчас Гульняў вельмі перажываў за сваю выхаванку, хваляваўся. Радаваўся кожнаму выніковаму дзеянню, перажываў за дапушчаныя ў ходзе схватак хібы. Дзве «бронзы» Гульняў – выдатны вынік, аднак, лічу, Эмілія здольна прымераць на сябе і «золата» самай высокай пробы. Калі, вядома, будзе імкнуцца, працягне настойліва працаваць.

Эмілія Ксёнжык:
– Мара любога спартсмена – стаяць
на п’едэстале. Мая спартыўная кар’ера пачалася ў спартыўнай школе ў Ляхавічах. Першы трэнер, які паверыў і надаў сіл і ўпэўненасці, – Віктар Богуш. Заўжды падтрымлівае мяне, я заўсёды адчуваю гэта, нават калі знаходжуся за сотні кіламетраў. Дзякуй усім, хто хваляваўся і балеў за мяне, маім родным і блізкім, асабліва бацькам. Пачуццё гонару, калі стаіш на п’едэстале і гучыць Дзяржаўны Гімн нашай Беларусі. Для мяне гонар і адказнасць прадстаўляць Беларусь
на міжнароднай арэне.


Інтэрв’ю з Эміліяй Ксёнжык чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.