Пытанне шматфункцыянальнага характару. З рабочым візітам Ляхавіччыну наведаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама

З рабочым візітам 9 жніўня Ляхавіччыну наведаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

На парадку дня – прыём грамадзян, наведванне сацыяльна важных аб’ектаў.
На прыём грамадзян да намесніка старшыні аблвыканкама запісаўся ветэран спорту Андрэй Куркач. Вядомае пытанне, якое гучыць літаральна на кожным прыёме ці прамой лініі, тычылася будаў-
ніцтва басейна. Ляхавіцкі і Ганцавіцкі – адны з нямногіх раёнаў на Брэстчыне, дзе такіх аб’ектаў няма. Аднак, у Ганцавічах праектна-каштарысная дакументацыя ўжо распрацавана. Што з Ляхавіччынай?
– Ляхавічы значацца ў дзяржаўнай праграме «Фізічная культура і спорт» на 2021 – 2025 гады. Плануецца, што інфраструктура раёна папоўніцца шматфункцыянальным спартыўным комплексам. Сёння галоўнае – прапрацаваць пытанне будаўніцтва такога аб’екта з пункту гледжання яго запаўняльнасці і запатрабаванасці. У рамках рабочага візіту ў Ляхавічы мы выехалі на месца, дзе плануецца ўзвесці
гэты аб’ект. Пакуль плануецца, што басейн будзе аформлены прыбудовай да дзеючай СДЮШАР Ляхавіцкага раёна. Чатыры дарожкі для плавання – такі аб’ём акваторыі запланаваны ў даным аб’екце. На першым этапе – распрацоўка праектнай дакументацыі і фінансаванне для яе, – адзначыў Вадзім Краўчук.
Адразу пасля прыёму намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка, галоўны спецыяліст райвыканкама
Таццяна Шчука накіраваліся ў СДЮШАР. На месцы паглядзелі, дзе ў будучым можа з’явіцца басейн.
У зоне ўвагі – аб’екты, што знаходзяцца на тэрыторыі спартшколы. Футбольнае поле, шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка, бегавыя дарожкі – умовы для развіцця спорту тут добрыя. Паглядзелі гандбольную залу, якая прымае спаборніцтвы дзіцяча-юнацкай гандбольнай лігі «Зубр Кап».
Вадзім Краўчук пацікавіўся, якія віды спорту культывуюцца ў школе.
Матэрыяльная база СДЮШАР дазваляе рыхтаваць дзюдаістаў, гандбалістаў, футбалістаў, лёгкаатлетаў, пра што сведчыць нядрэнны лёгкаатлетычны манеж і бегавыя дарожкі. Павіншаў Вадзім Краўчук Ляхавіччыну з двайной бронзавай перамогай на II Гульнях СНД у дзюдо. Наша Эмілія Ксёнжык – гонар раёна, Першага рэгіёна і краіны.
Ляхавіччына спартыўная – гэта і вялікі гістарычны пласт перамог, вядомых імёнаў спартсменаў і трэнераў, якія далі пуцёўкі ў прафесійнае жыццё многім прызёрам. Усё гэта ашчадна зберагаюць гістарычныя стэнды і музейныя куткі ў СДЮШАР.
На маршруце намесніка старшыні і музей працоўнай і баявой славы, размешчаны ў СШ № 2. Вадзім Краўчук пацікавіўся ў дырэктара школы Людмілы Паўлоўскай, як, акрамя экскурсійнага накірунку, выкарыс-
тоўваецца памяшканне музея.
– Тут праходзяць і мерапрыемствы раённага маштабу – прызыўнікі атрымліваюць павесткі, рэалізуецца праект «Школа маладога
дэпутата», праводзяцца адкрытыя дыялогі і іншае. Так, памяшканне музея выкарыстоўваецца для школьных урокаў, пазакласных мерапрыемстваў, – адзначыла дырэктар школы.
Вадзім Краўчук таксама запытаў, як ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі
да новага навучальнага года, з якімі пытаннямі сутыкнуліся.
– На Ляхавіччыне 13 школ атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года. Апошні сертыфікат СШ № 1 атрымае, як толькі завершацца рамонтныя работы ў харчаблоку. Аб’ект да канца жніўня будзе ўведзены ў эксплуата-
цыю, – адзначыла Галіна Бацэнка.
Таксама Вадзім Краўчук наведаў сёлетнюю сталіцу раённых «Дажынак» – Галаўнінцы.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.