Педагогі лагера «Выратавальнік» Падлескай школы ўдзельнічалі ў рэспубліканскім этапе конкурсу «Мар, дзейнічай, перамагай!»

Педагагічная каманда аздараўленчага лагера «Выратавальнік» Падлескай базавай школы, абышоўшы калег з усёй Брэстчыны, трапіла на рэспубліканскі этап конкурсу «Мар, дзейнічай, перамагай!» , які праходзіў у НЦД «Зубраня» 17-19 жніўня

💥 Нашы землякі вярнуліся дадому з дыпломам фіналіста конкурсу, мноствам эмоцый і вялікай колькасцю ідэй і планаў.