25 гадоў назад апошні савецкі салдат пакінуў Афганістан

Афганскае рэха.

Знаёмыя твары землякоў. Васілій Праўлоцкі мае мірную прафесію інжынера-будаўніка. Віктар Высоцкі працуе вадзіцелем у КБА. Генадзій Лойка службу у міліцыі закончыў у званні маёра, перайшоў у Дзяржстрах. Яго калега падпалкоўнік міліцыі запаса Генадзій Савасцюк працягвае работу у аддзяленні дэпартамента аховы.

У іх лёсе быў Афганістан. І гэтым усё сказана. Экзамен на трываласць і мужнасць здадзены пад свіст куль, рызыку жыццём, незваротную страту сяброў, штохвілінную тугу па Радзіме. І ўсё астатняе жыццё яны былі і застаюцца сапраўднымі. Людзьмі, сябрамі, мужчынамі.

Ім ёсць пра што ўспомніць у гэты шчымлівы дзень, ёсць каго памянуць. І сказаць лёсу дзякуй за тое, што да іх ён быў літасцівы.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *