Кампазіцыя ляхавіцкіх камунальнікаў «Майскі вальс» заняла першае месца сярод усіх камунгасаў Брэстчыны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ландшафтнага майстэрства

Ганцавічы – сёлетняя сталіца абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» – уносіць апошнія штрыхі ў добраўпарадкаванне райцэнтра і рыхтуецца да сустрэчы лепшых хлебаробаў.

Нядаўна ў Ганцавічах адбыўся традыцыйны пераддажыначны конкурс ландшафтнага майстэрства сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва Брэсцкай вобласці. 16 камунгасаў з усіх раёнаў зрабілі падарунак не толькі ганцаўчанам, але і ўдзельнікам «Дажынак». Кампазіцыя ляхавіцкіх камунальнікаў «Майскі вальс» заняла першае месца сярод усіх камунгасаў Брэстчыны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе.
– У цэнтры кампазіцыі, якая размясцілася каля Ганцавіцкага ГДК, металічныя дзьмухаўцы, іх унізе абрамляюць жывыя кветкі. Прысвяцілі нашу работу Году міру і стварэння і пастараліся, каб
яна не толькі ўпісалася ў агульны партрэт горада, але і прынесла задавальненне тым, хто будзе на яе глядзець, – расказвае аўтар ідэі
майстар участка «Добраўпарадкаванне» Ляхавіцкай ЖКГ Святлана Саласцеева.
Увасобілі цікавую задумку ў жыццё рабочыя зялёнага будаўніцтва Аляксандр Капуза, Іна Зубік, Вераніка Кіршэўская, Наталля Вітко пры дапамозе майстра ўчастка Дзмітрыя Юруця.
Галіна КАНЬКО.