У дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага ў храме Святога Духа ў аг. Падлессе Ляхавіцкага раёна праходзіць служба, якую ўзначальвае Епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій

Сёння, 6 веасня праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага. У гэты момант у храме Святога Духа ў аг. Падлессе праходзіць служба, якую ўзначальвае Епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій.

У храме шматлюдна. Ушанаваць Святога прыехалі шаноўныя госці з усёй акругі. Настаяцелі ўсіх храмаў раёна, Брацтва Святога Серафіма , начале з Благачынным айцом Георгіем наведалі нашу царкву ў гэты дзень.

Вучні Падлескай базавай школы, традыцыйна ў гэты дзень таксама прыходзяць у храм. Паміж школай і храмам існуе цеснае супрацоўніцтва. Выхаванцы бібліягуртка «Гарэзлікі» Падлескай сельскай бібліятэкі, падрыхтавалі невялічкую праграму, а работнікі СДК з хлебам — соллю і шчырымі словамі віталі Уладыку.

Пасля службы чакаецца асвячэнне іконы Серафіму Жыровіцкаму ля месца, дзе калісьці ён жыў у Падлессі. Спадзяемся, што яна стане месцам, куды будуць таксама ісці і ехаць паломнікі з усяе Беларусі.

І мы паклонімся Святому.
Успомніць кожны чалавек,
Што ён ў Падлессі нарадзіўся
З ім Ляхавіцкі край навек