Тэлефоны не для жартаў. Якая адказнасць прадугледжана за лжывае паведамленне ў міліцыю, РАНС або хуткую дапамогу?

Чытачы «ЛВ» пацікавіліся, якая адказнасць прадугледжана
за лжывае паведамленне ў міліцыю, РАНС або хуткую дапамогу.

На пытанне адказвае ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Віталій МАЛЕВІЧ:
– За заведама лжывае паведамленне, пацягнуўшае прыняцце мер рэагавання міліцыяй, хуткай медыцынскай дапамогай, падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях або іншымі спецыялізаванымі службамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 19.6 КоАП Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыі прадугледжваюць штраф у памеры ад чатырох да пятнаццаці базавых велічынь. У выпадку паўторнасці такіх дзеянняў пагражае штраф ужо да трыццаці базавых велічынь.
У той жа час варта нагадаць, што за заведама лжывы данос аб учыненні злачынства прадугледжана ўжо крымінальная адказнасць па артыкуле 400 КК Рэспублікі Беларусь, і ў якасці пакарання можа быць прыменены штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.