У Ляхавіцкім раёне згарэла гаспадарчая пабудова

24 верасня на пачатку дванаццатай гадзіны ў РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне неэлектрыфікаванай  гаспадарчай пабудовы ў Заполлі.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, драўляная пабудова была ахоплена агнём.


У выніку пажару людзі не пацярпелі. Прычына здарэння высвятляецца.


Каб не стаць ахвярай агню, выратавальнікі рэкамендуюць быць уважлівымі і няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Варта не пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы і не перагружаць электрасетку, не курыць у ложку. Пры пажары тэлефануйце па нумары 101 ці 112.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.