План на сёння і бліжэйшую перспектыву. Усе тыя акцэнты, якія прагучалі падчас нарады з удзелам Прэзідэнта краіны, маюць непасрэднае дачыненне і да сельгасвытворчасці Ляхавіцкага раёна

Усе тыя акцэнты, якія прагучалі падчас нарады з удзелам Прэзідэнта краіны, маюць непасрэднае дачыненне і да сельгасвытворчасці Ляхавіцкага раёна. Гэта своеасаблівы план на сёння і бліжэйшую перспектыву.

Прэзідэнт паставіў задачу давесці прадукцыйнасць малочнага статка як мінімум да 6,5 тысячы кілаграмаў малака ад кожнай каровы за год. Што маем у нашым раёне? Сёлета выходзім на шэсць тысяч тон малака ў сярэднім ад каровы за год, што з’яўляецца рэкордам у параўнанні з папярэднімі гадамі. Але, бясспрэчна, рэзервы для росту ёсць, і іх трэба выкарыстоўваць.
Па-ранейшаму на парадку дня будаўніцтва новых малочнатаварных аб’ектаў. Нагадаю, за апошні год у Ляхавіцкім раёне – чатыры такія
абноўкі: у СВК «Ляхавіцкі», СУП «Ліпнянка», ААТ «Жарабковічы» і «Шлях новы». Зараз ідзе будаўніцтва малочнатаварнага комплексу «Цэнтр» на 480 галоў з даільна-малочным блокам у ААТ «Нача», плюс тут праходзіць рэканструкцыя старых памяшканняў. Рыхтуецца праект на будаўніцтва МТК на 640 галоў у Тальмінавічах (ААТ «Жарабковічы»). Новыя фермы з’явяцца ў ААТ «Шлях новы» і «Жарабковічы» – «Бажкі» і «Улазавічы».
З уводам у эксплуатацыю новых фермаў і комплексаў павялічваем і пагалоўе буйной рагатай жывёлы.
З пачатку бягучага года раённы статак стаў большым на 1 765 галоў БРЖ, у тым ліку 407 кароў.
Сярод акрэсленых Кіраўніком дзяржавы задач – стварэнне якаснай кармавой базы. У гэтым накірунку ў нас дакладныя і важкія поспехі. Пасля завяршэння кормаўборачнай кампаніі плануем мець 32 цэнт-
неры кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, у наяўнасці ўжо 21,14 цэнтнера кармавых адзінак.
І гэта – 105 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года.
За кожным з сельгаспрадпрыемстваў раёна замацаваны спецыяліст райсельгасхарчу, каб ведаць сітуацыю, аказваць неабходную дапамогу
і разам выпраўляць памылкі.
Адной з праблем жывёлагадоўлі Кіраўнік дзяржавы назваў кадравы дэфіцыт. На жаль, адчувальны ён і ў Ляхавіцкім раёне. Асаблівы недахоп у спецыялістах заатэхнічнага і ветэрынарнага профілю.
Яшчэ адна праблемная тэма. Палова пагалоўя буйной рагатай жывёлы па-ранейшаму ўтрымліваецца ў не самых спрыяльных умовах на фермах старога ўзору, што ў сваю чаргу, адмоўна адбіваецца і на надоях, і на прывагах. У многім такія слабыя паказчыкі – дзякуючы і нізкім аб’ёмам кармоў, нарыхтаваных у папярэднія гады. Ды і якасць рацыёну жывёлы таксама была не высокая. Істотна палепшылася сітуацыя летась.
Кадры вырашаюць усё, і сельская гаспадарка не выключэнне. Стараемся замацаваць маладыя кадры, якія прыходзяць у гаспадаркі раёна па размеркаванні, па магчымасці вырашаем жыллёвыя пытанні.
Васілій ПЫЖЫК,
першы намеснік
старшыні райвыканкама.