Мілыя мамы, бабулі, прабабулі!

Мілыя мамы, бабулі, прабабулі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам – Днём маці!

Няма на свеце чалавека бліжэй і даражэй, чым мама. З мацярынскай любві пачынаецца любоў да малой радзімы, духоўных каштоўнасцей, культурных традыцый, якія мы захоўваем і перадаём з пакалення ў пакаленне.

Мацярынства – гэта вялікае шчасце і велізарная адказнасць, найвышэйшая самааддача. Мы цэнім працу шматдзетных маці. Дзякуем жанчынам, чые дамы сталі роднымі для дзяцей, усыноўленых або ўзятых на выхаванне.

Мілыя жанчыны-маці! Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці за вашу мацярынскую працу, цярпенне і душэўную шчодрасць. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір, згода, дастатак і ўтульнасць. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць перамогамі і поспехамі, растуць дастойнымі грамадзянамі нашай любімай краіны і ў далейшым,
у дарослым жыцці, ніколі не забываюць дарогу да бацькоўскага дома.

 ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.