Падзеі стваральнасці. Пачатак з мірным працягам. У Ляхавічах Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі прысвяцілі аўтапрабег

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Пачатак новай эпохі гісторыі, у ідэалы якой верыла не адно пакаленне савецкіх людзей, паклала Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя. Сёлета ад залпаў Аўроры і штурму Зімняга палаца нас аддзяляюць 106 гадоў, у якія ўкладзены вера ў светлую будучыню, ударная праца дзеля лепшага грамадства, стваральнасці і міру. Пунктаў погляду на тыя падзеі многа, і яны маюць месца быць, але ж даніну павагі гісторыі і тым здабыткам, без якіх сёння не ўяўляем жыццё, беларусы аддаюць, шануючы сваё мінулае.

Напярэдадні свята прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў аб’ядналіся ў патрыятычным аўтапрабегу, каб аддаць даніну павагі гісторыі. Сімвалічным выбрана і месца мітынгу – помнік Леніну ў аграгарадку Падлессе.


Упрыгожаныя дзяр-жаўнай сімволікай машыны рушылі па запланаваным маршруце. А да гэта на кропцы збору – стадыёне «Колас» – сустрэліся даўнія сябры, хто ведае савецкае мінулае не па падручніках гісторыі. У іх біяграфіі нямала сюжэтаў, дзе ў кадры кастрычніцкія дэманстрацыі, вулічныя шэсці, камсамольскія справы, суботнікі і маёўкі. І, канешне, побач – прадстаўнікі маладога пакалення. Настальгічныя ўспаміны, віншаванні і пажаданні – усё гэта ў гонар свята 7 лістапада.
Ад імя раённай улады віншаванні перадала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак. Яна адзначыла, што беларусы заўжды з павагай ставяцца да сваёй гісторыі, і ўша-наванне гэтага дня – сімвал пераемнасці пакаленняў.
Са святам віншава-ла першы сакратар Ляхавіцкага райкама Камуністычнай партыі Беларусі Наталля Кулак:
– 106 гадоў назад пачалася новая гістарыч-ная эпоха рэвалюцыйна-га абнаўлення свету, эпоха пераходу да сацыялізму і камунізму, эпоха пачатку стварэн-ня на зямлі новага тыпу грамадства. Гра-мадства справядлівасці, грамадства, на сцягу якога напісана «Усё для чалавека працы! Усё ў імя чалавека працы!». Сёння, калі ў грамадскім усведамленні настойліва ўкараняюць ідэі ліберальнай ідэалогіі, пры гэтым мяняюць светапогляд грамадзян, мы, беларусы, не маем права забыць пра вялікую савецкую краіну, часткай якой мы былі, ідэямі якой мы працягваем ісці. На рэферэндуме ў 2022 годзе мы выбралі шлях сацыяльна арыентаванай эканомікі і зробім усё, каб наша краіна і далей ішла па шляху прагрэсу, стваральнасці і справядлівасці!
Кветкі да помніка ад удзячных нашчадкаў. Мы ведаем гісторыю, мы яе беражом і абяцаем перадаць будучым пакаленням!

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.