Прадаць аўто і застацца з прыбыткам. Суддзя абласнога суда расказвае пра правілы продажу аўтамабіля

У кожнай здзелцы – свае нюансы. Суддзя абласнога суда расказвае пра правілы продажу аўтамабіля

Гэта толькі здаецца, што прадаць былы ў карыстанні аўтамабіль іншаму грамадзяніну не так і складана. На самай справе важна ведаць нюансы, каб пасля продажу не давялося кампенсаваць шкоду, нанесеную прададзеным аўтамабілем, бо прадавец юрыдычна ўсё яшчэ застаецца яго ўласнікам.

Каб пазбегнуць падобных сітуацый, неабходна аформіць і зарэгістраваць дагавор, выконваючы ўсе ўстаноўленыя заканадаўствам правілы. Прадаць аўтамабіль – гэта значыць заключыць пісьмовы дагавор куплі-продажу з пакупніком і зарэгістраваць яго ў МРЭА ДАІ, а не толькі атрымаць грашовыя сродкі і перадаць аўто, ключы і
дакументы на яго пакупніку.
Аднак грамадзяне не заўсёды складаюць пісьмовы дагавор, таму
дастаткова часта судамі разглядаюцца грамадзянскія справы па ісках аб устанаўленні факта несапраўднасці такой здзелкі.
Так, у заяве ў суд грамадзянін І. указаў, што ў верасні 2018 года ён прадаў прыналежны яму на праве ўласнасці аўтамабіль грамадзя-
ніну П. за 1000 рублёў. Атрымаўшы грошы, ён перадаў апошняму аўтамабіль, ключы і дакументы. Аформіць здзелку ў МРЭА ДАІ дамовіліся пазней, але дагавор куплі-продажу ў пісьмовай форме так і не быў заключаны. Прасіў устанавіць факт несапраўднасці здзелкі, як неадпаведнай патрабаванням заканадаўства, і прымяніць наступствы яе несапраўднасці.
Суд задаволіў патрабаванні І., бо ў адпаведнасці з п. 1.1, абз. 1,2 ч. 1
п.1.2. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 504 «Аб нека-
торых мерах па ўпарадкаванні здзелак па адчужэнні транспартных сродкаў» (у рэдакцыі, што дзейнічала да 21.01.2023 г.) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь здзелкі па адчужэнні механічных транспартных сродкаў, належных дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнаму ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам, заключаемыя паміж фізічнымі асобамі, павінны ажыццяўляцца ў простай пісьмовай форме шляхам складання дагавораў з улікам патрабавання данага Указа, і гэтыя дагаворы ўступаюць у законную сілу з дня іх рэгістрацыі ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, з прастаўленнем упаўнаважанай асобай органа дзяржаўнай рэгістрацыі паметкі аб правядзенні рэгістрацыі на кожным экзэмпляры дагавора.
У даным выпадку дагавор куплі-продажу аўтамабіля ў пісьмовай форме паміж бакамі не заключаўся, ва ўстаноўленым парадку не быў зарэгістраваны, таму не адпавядае патрабаванням заканадаўства.
Устанавіўшы факт несапраўднасці здзелкі,
суд прымяніў наступствы яе несапраўднасці – усклаў на П. абавязак па вяртанні І. спрэчнага аўтамабіля і спагнаў з І. на карысць П. перада-дзеныя па дагаворы куплі-продажу грашовыя сродкі ў памеры 1000 рублёў.
З 22 студзеня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь пачаў дзейнічаць абноўлены механізм адчужэння транспартных сродкаў, у новай рэдакцыі выкладзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 504 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні здзелак па адчужэнні транспартных сродкаў», які таксама прадугледжвае, што дагаворы аб адчужэнні транспартных сродкаў, заключаемыя паміж фізічнымі асобамі, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі павінны заключацца ў пісьмовай форме.
Па новых правілах дагаворы, заключаемыя фізічнымі асобамі, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі, у сувязі з чым грамадзяне павінны звярнуцца ў МРЭА ДАІ або засведчыць дагавор натарыяльна.
Пры гэтым натарыяльнаму засведчанню падлягаюць толькі дагаворы па адчужэнні знятых з уліку транспартных сродкаў. Пры засведчанні дагавора натарыус правярае не толькі факт зняцця транспартнага сродку з уліку, але і факт яго знаходжання ў агульнай сумеснай уласнасці мужа і жонкі (у такім выпадку неабходна згода на здзелку абодвух).
Такім чынам, права ўласнасці ўзнікае ў пакупніка і спыняецца ў прадаўца (дарыльшчыка) з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора ў рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ або натарыяльнага засведчання дагавора або пагаднення аб выкананні натарыяльна засведчанага дагавора (калі ў адпаведнасці з дагаворам момант узнікнення права ўласнасці не супадае з момантам натарыяльнага засведчання дагавора).
Калі ж дагавор заключаецца паміж фізічнай і юрыдычнай асобамі або індывідуальным прадпрымальнікам у простай пісьмовай форме, то права ўласнасці пераходзіць да пакупніка ў момант фактычнай перадачы яму транспартнага сродку. Такая перадача афармляецца актам прыёму-перадачы.
Акрамя таго, па новых правілах далейшае адчужэнне транспартнага сродку без яго дзяржаўнай рэгістрацыі не дапускаецца, што таксама абавязвае пакупніка транспартнага сродку рэгістраваць яго ў падраздзяленні ДАІ да наступнага продажу.
Магчымасць ажыццяўлення здзелак па продажы транспартных сродкаў праз афармленне рахункаў-даведак з 22 студзеня 2023 года выключана.
Вышэйпералічаныя змяненні па адчужэнні транспартных сродкаў
не распаўсюджваюцца на адносіны па здзелках, заключаных да 22 студзеня 2023 года.

Таццяна ЛАСКОВІЧ,
суддзя Брэсцкага абласнога суда.